Рейтинг книги:
5 из 10

Пярсцёнак Лёвеншольдаў

Лагерлёф Сэльма

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Пярсцёнак Лёвеншольдаў» автора Лагерлёф Сэльма в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Пярсцёнак Лёвеншольдаў», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Пярсцёнак Лёвеншольдаў

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 17
Год: 1997

Отрывок из книги

Нечакана Борд Бордсан пачаў размаўляць услых сам з сабой: — Што ні кажы, а трэба было мне пайсці да ротмістра! Так, трэба было! Такая важнасць, калі б людзі і паднялі мяне на смех! Ён зусім забыўся, што побач з ім ішла жонка, і апамятаўся, толькі калі яна раптам спынілася і ўтаропілася ў яго. — Ды нічога, — сказаў ён. — Гэта я ўсё над той справай галаву ламаю. Яны зноў пакрочылі дадому і хутка апынуліся ў сябе ў Меламстузе. Ён спадзяваўся, што хоць тут ужо пазбавіцца ад трывожных думак, і так яно, можа, і было б, калі б ён узяўся за якую-небудзь работу; але дзень жа быў нядзельны… Паабедаўшы, жыхары Меламстугі разышліся хто куды. Ён адзін застаўся сядзець у пакоі, і на яго зноў напаў ранейшы роздум. Трохі счакаўшы, ён падняўся з лавы, выйшаў на двор і пачысціў каня скрабніцай, намерваючыся з'ездзіць у Хедэбю і пагаварыць з ротмістрам. «Інакш пярсцёнак украдуць сягоння ж ноччу», — падумаў ён. Аднак ажыццявіць свой намер яму не давялося. Ён быў чалавек нясмелы. Замест таго ён пайшоў да суседа на двор пагаварыць аб тым, што яго непакоіла, але сусед быў не адзін, і Борд па сваёй празмернай нясмеласці зноў не адважыўся пачаць размову. Ён вярнуўся дамоў, так і не сказаўшы ні слова.

Популярные книги

Пярсцёнак Лёвеншольдаў

Поделиться книгой

arrow_back_ios