Рейтинг книги:
5 из 10

Стары чалавек і мора

Хемингуэй Эрнест

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Стары чалавек і мора» автора Хемингуэй Эрнест в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Стары чалавек і мора», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Стары чалавек і мора

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 14
Год:

Отрывок из книги

— Гэта проста. Я заўсёды магу пазычыць два даляры з паловай. — Мяркую, што я таксама. Але стараюся не пазычаць. Спачатку пазычаеш. Потым жабруеш. — Не мерзні, старэча, — сказаў хлопчык. — Не забывайся, што цяпер верасень. — Месяц, калі ідзе буйная рыба, — сказаў стары чалавек. — Любы можа быць рыбаком у траўні. — Пайду па сардзіны, — сказаў хлопчык. Калі ён вярнуўся, стары чалавек спаў у крэсле, а сонца заходзіла. Хлопчык зняў старую салдацкую коўдру з ложка і агарнуў ёю спінку крэсла і плечы старога. Гэта былі дзіўныя плечы, усё яшчэ магутныя, хоць і вельмі старыя, і шыя таксама была моцная, і маршчыны на ёй не гэтак кідаліся ў вочы, калі чалавек спаў, нахіліўшы наперад галаву. Яго кашуля была латана-пералатана гэтулькі разоў, што сталася падобная на ветразь, і кожная латка выцвіла на сонцы па-свойму. Усё ж ён быў вельмі стары, і ягоны твар, з заплюшчанымі вачыма, здаваўся нежывы. Газета ляжала на каленях, цяжар яго рукі трымаў яе, не даючы падхапіць вечароваму ветру. Ён быў босы. Хлопчык пакінуў яго тут, і, калі вярнуўся, стары чалавек па-ранейшаму спаў. — Прачніся, старэча, — сказаў хлопчык і паклаў руку яму на калена. Стары чалавек расплюшчыў вочы, нейкі момант як бы вяртаючыся аднекуль здалёку. Нарэшце ўсміхнуўся.

Популярные книги

Стары чалавек і мора

Поделиться книгой

arrow_back_ios