Рейтинг книги:
5 из 10

Дрыгва

Колас Якуб

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Дрыгва» автора Колас Якуб в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Дрыгва», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Дрыгва

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 38
Год: 2000

Отрывок из книги

III "Ваякі, трасца вашай галаве!" — сказаў сам сабе дзед Талаш, калі заціхлі стрэлы, а кулі прасвісталі па баках і над галавою, ляснуўшы сухім трэскам па галінах кустоў і па камлях. У дзедавых вачах яшчэ стаяла, як жывая, сцэна яго стычкі з польскімі жалнерамі і асабліва той момант, калі на яго наваліліся жалнеры, а ён паразмятаў іх, як вецер лёгкае смецце. Гэта значна падымала дзедаў дух і павялічвала яго ўласнае я. Аднак ён шпарка падаваўся глыбей у балота, у гушчары, у лес і толькі тады прыпыніўся і перавёў дух, калі адышоўся даволі далёка і ўпэўніўся, што пагоні за ім няма. На дзедава шчасце, і снег пасыпаў густы і спорны. Але што ж рабіць далей? Выбраў зацішнае месца, прысланіўся да старой яліны пад навіссю спушчаных, прысыпаных снегам галін, дастаў раменны капшук, наклаў у люльку тытуню, выкрэсіў агню, закурыў. Пыхкае дзед Талаш люлькаю, выпускаючы дымок за дымком. Клубочкі дыму, працэджваючыся праз яловыя лапкі, выбіваюцца на прастор і гінуць у зімнім паветры, а сам дзед думае ды разважае. Паразважаўшы, прыходзіць да думкі, што трохі пагарачыўся. Добра яшчэ, што Максім утрымаў яго рукі, — было б горай, калі б ён засек жалнера. I невядома, што сталася б з яго сынамі і з бабкаю Настаю… Ох, паганцы! I нагнаў жа іх чорт на яго галаву. I як было іначай рабіць з імі? Прасіў, маліў іх, як добрых, станавіўся на калені, а яны толькі здзекаваліся з яго, як бы ён і не чалавек. I калі дзед Талаш пачынаў прыпамінаць, як абышліся з ім жалнеры, то злосць з новаю сілаю агортвала яго, і тады ён шкадаваў, чаму не расшчапіў галоў гэтым грабежнікам.

Популярные книги

Дрыгва

Поделиться книгой

arrow_back_ios