Рейтинг книги:
5 из 10

Ферма

Оруэлл Джордж

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Ферма» автора Оруэлл Джордж в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Ферма», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Ферма

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 15
Год:

Отрывок из книги

— Я яшчэ дадам наступнае. Паўтараю: заўсёды памятайце пра ваш абавязак варожасці да Чалавека і ўсіх ягоных звычаяў. Той, хто ходзіць на дзвюх нагах, — вораг. Той, хто ходзіць на чатырох нагах або мае крылы, — сябар. Памятайце таксама, што, змагаючыся супраць Чалавека, мы не павінны да яго прыпадабняцца. Нават калі вы пераможаце яго, не пераймайце ягоных заганаў. Ніводная жывёліна ніколі не павінна жыць у доме, спаць у ложку, насіць адзенне, піць гарэлку, курыць тытунь, дакранацца да грошай або займацца гандлем. Усе звычкі Чалавека — ліха. І перад усім, ніводная жывёліна ніколі не павінна панаваць над сваімі блізкімі. Слабыя ці дужыя, разумныя ці дурныя, усе мы браты. Ніводная жывёліна ніколі не павінна забіваць іншай жывёліны. Усе жывёлы роўныя. А цяпер, таварышы, я раскажу вам пра сон, што я сасніў мінулае ночы. Я не магу вам яго апісаць. Гэта быў сон пра жыццё на зямлі, якое яно будзе, калі знікне Чалавек. Але ён нагадаў мне штосьці, пра што я даўно ўжо забыўся. Шмат гадоў таму, калі я быў маленькім парасяткам, мая маці і іншыя мацёры часта спявалі старую песню, з якой яны памяталі толькі мелодыю і тры першыя словы. Я памятаў гэтую мелодыю, калі быў малы, але даўно ўжо забыўся. Мінулае ночы, аднак, яна вярнулася да мяне ў сне. І нават болей — вярнуліся і словы песні, якую, я ў гэтым упэўнены, некалі даўно спявалі жывёлы, але пасля тыя словы сцерліся з памяці цэлых пакаленняў. Я праспяваю вам зараз гэтую песню, таварышы. Я ўжо стары, і голас у мяне грубы, але калі я навучу вас мелодыі, вы самі заспяваеце лепей за мяне. Яна называецца «Звяры Брытаніі».

Популярные книги

Ферма

Поделиться книгой

arrow_back_ios