Рейтинг книги:
5 из 10

Казкі Янтарнай краіны

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Казкі Янтарнай краіны» автора Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Казкі Янтарнай краіны», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Казкі Янтарнай краіны

Поделиться книгой

Описание книги

Жанр: Эссе, Проза
Серия:
Страниц: 6
Год: 1991

Отрывок из книги

— Як жа я мог без гэтага? Як я мог не чуць? Я ж іхні! Мяне выкавалі там! Мала таго — я ж першы, першы з іх сустракаю сонца. Ён слухаў, слухаў, і нешта вырастала, вырастала ў яго срэбных грудзях. За дзень яно вырасла так, што пеўніку стала балюча, і ён не ведаў, што зрабіць, каб суняць гэты пранізлівы, усеабдымны боль. Застогне нехта ўнізе — як іголкай працінае. I таму ён, праседзеўшы цэлы дзень з заплюшчанымі вачыма, нават узрадаваўся, калі прыйшла ноч, бо ўсім пеўням, як вядома, уначы належыць спаць. "Засну і заўтра ўстану здаровы". Але разбудзіла яго не сонца, бо хмары густа зацягнулі неба над Рыгай, а страшны крык соцень крумкачоў ды нейкая невядомая трывога. …Узняў срэбныя павекі і ўбачыў на плошчы перад Домам людскі мурашнік. Чорныя постаці завіхаліся ля слупа. …А над плошчай убачыў крумкачоў, што кружылі ў бурым небе. I неба было бурае, бо на плошчы раскладалі вогнішча. Чорныя людзі неслі да слупа сушняк, а ля слупа, прыкуты, стаяў Лат у сваім белым плашчы. Янтарныя валасы рассыпаліся па плячах, а янтарныя шалёныя вочы глядзелі ў бок дворыка, у якім не было — толькі пеўнік бачыў гэта — епіскапавай пляменніцы. Пацягнуўся да ног Лата першы зыркі струмень агню. Але Лат маўчаў. Затое плакалі людзі, і пеўнік зноў адчуў нясцерпны боль.

Популярные книги

Казкі Янтарнай краіны

Поделиться книгой

arrow_back_ios