Рейтинг книги:
5 из 10

Маленькая балерына

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Маленькая балерына» автора Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Маленькая балерына», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Маленькая балерына

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 5
Год:

Отрывок из книги

Загрукатаў трамвай у Кліментоўскім завулку. І гэта ўсё было Замаскварэчча, радзіма, любы куток, дзе ўлетку так квітнеюць ліпы, дзе ў паўкруглых вокнах мансард вечарамі ідзе сваё жыццё, дзе гуляюць дзеці ля доміка Астроўскага. Усё яшчэ павінна было быць: музыка, якую яна любіць больш за ўсё, кнігі, якія з такою пяшчотай бяруць цябе за руку і вядуць у свой свет, мора, якое яна неадменна пабачыць. І, магчыма, каханне. Аднойчы пад гэтым самым акном спыніцца вечарам Паэт. У яго будуць доўгія залацістыя валасы, блакітныя, як мора, вочы. Ён будзе апрануты ў чорны строгі гарнітур. Ён будзе станісты і ў дзесяць разоў прыгажэйшы за Блока. Выявіцца, што ён пабачыў яе ў тэатры і цэлых два месяцы хадзіў па вуліцах Масквы, каб натрапіць на яе след. І вось знайшоў. Ён возьме яе за руку і скажа… Што ён скажа, "маленькая", па маладосці год, дрэнна ўяўляла сабе, але яна ведала, гэта будзе нешта такое гожае і цёплае, што бывае на зямлі раз у стагоддзі. Яна дала сабе слова, што не будзе крыўдзіць яго. Толькі спачатку трошкі павагаецца, каб ён напісаў аб ёй і аб сабе самую лепшую на зямлі паэму. Чамусьці яна ніколі не спаймала сябе на думцы, што яна надае Паэту некаторыя рысы Віцькі. Віцька быў глупствам, Віцька быў свой, хатні, яму можна было апусціць за каўнер сняжок (гэта называлася "мора Лапцевых"), пакпіць з яго ў кампаніі.

Популярные книги

Маленькая балерына

Поделиться книгой

arrow_back_ios