Рейтинг книги:
5 из 10

Подыхі продкаў

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Подыхі продкаў» автора Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Подыхі продкаў», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Подыхі продкаў

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 2
Год:

Отрывок из книги

Таму, што імя яму — чалавечнасць. Мы ледзь цягнем ногі, цягнем толькі таму, што трэба яшчэ пабачыць царкву Пакрава на Нерлі [2] . І нам зусім не хочацца гэтага, але ногі ідуць аўтаматычна. Трэба ж ім кудысьці ісці. Іржавыя цыстэрны ля чыгуначнага палатна, бруд на схіле, бетонныя трубы, матляецца на ветры бялізна — неарэалістычны пейзаж. Хто ж ты ёсць, чалавек? Цьмянае сонца выплывае з-за хмар. З маста над галавою падаюць іржавыя кроплі. Мінаем яго, і ўздых, як у дзіцёнка пасля слёз, шырыць лёгкія. Бязмежныя-бязмежныя лугі з лесам на краі вакаёма ляжаць перад намі. Іх нявечыць высакавольтная лінія, іх нявечыць нейкая слабада ўдалечыні, справа, але гусцее іхняя трава як і ў тыя часы, калі выязджалі сюды на паляванне з празрыстым гукам рагоў і сакаліным палётам. Трава зялёная, як у "Паўночнай ідыліі", кураслеп рассыпаў па ёй сваё тлустае золата, і маленькія браткі падміргваюць нам сінімі вачыма. Але не гэта галоўнае. Там, на краі лугоў, зліўшыся з гэтым, молада-зялёным і залатым, уросшы ў гэты просты пейзаж, бачны стройны-стройны белы прамакутнічак са сціплым зялёным купалком. Мы мімаволі паскорылі крокі. Яна плыве да нас, адрываючыся ад зямлі, як кветка, раскрытая небу, як неапалімая купіна, палаючая белым агнём.

Популярные книги

Подыхі продкаў

Поделиться книгой

arrow_back_ios