Рейтинг книги:
5 из 10

Крыж Аняліна (пачатак аповесці)

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Крыж Аняліна (пачатак аповесці)» автора Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Крыж Аняліна (пачатак аповесці)», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Крыж Аняліна (пачатак аповесці)

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 2
Год:

Отрывок из книги

Альгерд, як заўсёды, куды разумнейшы і танчэйшы за мяне. Ён сядае на густую, такую сакавітую, што аж страшна мяць, траву, ляпае далонню побач. - Кінь, Мірак. Не нудзьгай, не тужы. Не журыся. Тут зубы трэба сціскаць, што столькі яшчэ крыжоў на зямлі. Ад праўды - яно нічога, яно - трэба, каб памяць стаяла. Ад няпраўды - вось што поскудзь... Мір і спакой. Пад адхонам, у засені дрэў, весела бяжыць маленькая Расалоўка, каб упасці - зусім блізка адсюль - у абдымкі Лошы. Птушкі спяваюць так, нібы заўтра ім забароняць гэта на вякі вечныя. І стане цішыня... Спяшаецца, спявае Расалоўка. Раздзіраецца нябачны жаўрук у блакітна-шэрых і ўсё ж яскравых вышынях. Роў ці, можа, глыбокая канава перасякае дарогу, бяжыць налева і направа, за далягляд. - Во, браце, былая мяжа мужыцкіх і панскіх земляў, - кажа Альгерд. - Што за спіною - усё чыста сялянскае, што наперадзе - панам належала. А гэта - крэс. Крэс зелянее больш вільготна, калі можна зелянець больш вільготна за гэтыя палі. Рэдкі россып кураслепу тлуста жаўцее на ім. А мо не зелянейшы, а проста трава тут гусцейшая: каровы не любяць травы, у якой расце кураслеп. Вырастала наперадзе і крыху ўлева сцяна лесу - за палявой дарогай, што вяла на чорны шлях, у куце, што ўтварала Расалоўка, зліваючыся са светлай Лошай.

Популярные книги

Крыж Аняліна (пачатак аповесці)

Поделиться книгой

arrow_back_ios