Рейтинг книги:
5 из 10

Лясная гісторыя

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Лясная гісторыя» автора Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Лясная гісторыя», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Лясная гісторыя

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 4
Год:

Отрывок из книги

У гэтую хвіліну я вельмі шкадаваў, што ў нас мала ваўкоў і што яны не зжэрлі Пашку пад час адной з яго браканьерскіх экскурсій. Увечары, на гулянцы, я прычапіўся да Пашкі і сунуў яму ў морду. Я не мог забыць, як ён амаль пяшчотна ўхмыльнуўся, абварваючы чарговае ваўчанятка. Ён ведаў, што рабіў: прэмію даюць не за шкуркі. Дастаткова, каб быў скальп. Пашка жыў на ўскраіне сяла з маці, якая толькі што не вылізвала яго ўласным языком. Яму было дваццаць шэсць, больш як усім нам. Ён добра зарабляў, але хата была занядбаная, і сам ён большую частку дня хадзіў ледзь не ў лахманах. Затое на гулянкі апранаўся так, як ніхто ў вёсцы. Са школы выгналі за празмернае захапленне паляўнічымі справамі, дзякуючы чаму сядзеў чатыры гады ў пятым класе. Не вытрымала сэрца нават у самых заядлых паборнікаў усеагульнага навучання. І тут пачалася адысея Ермалюгі. Ён быў добрым паляўнічым, у гэтым яму не адмаўлялі нават мы. Але гэтым ён быў і страшны. З д’ябальскай падступнасцю, хітрасцю, розумам ён пачаў праследаваць жыхароў пушчы. Ён страляў, ставіў пасткі, атручваў. Не грэбаваў нічым. Пасля знаёмства з ім я цвёрда пераканаўся, што ўсё ж ёсць людзі дрэнныя ледзь не з пялёнак. Ён рос сярод нас, спяваў тыя самыя песні, вучыўся па тых самых падручніках, што і мы. Напэўна, ён быў усё ж псіхічнахворы чалавек. Хто з нармальных, пачуўшы, што ў наваколлі з’явіўся аднекуль лось, паставіць перад сабою мэту неадменна, адразу ж знішчыць яго? А гэты ставіў.

Популярные книги

Лясная гісторыя

Поделиться книгой

arrow_back_ios