Рейтинг книги:
5 из 10

Кніганошы

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Кніганошы» автора Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Кніганошы», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Кніганошы

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 3
Год:

Отрывок из книги

І аднак усё здарылася менавіта ў гэтую ноч. Сакрэт перайшоў начное балота. У цемры раз-пораз было чуваць трывожнае «ў-цю-цю-цю...» - качкі зляталіся на начлег. Бледна-жоўтая стужка ззяла на захадзе. І хацелася сесці ў схованку ля балота і паляваць на качак, а не на людзей: адчуваць, як бабухае дубальтоўка, як цела качкі мякка падае ў траву, а ў перапынках чутно, як, падманутая тваёй нерухомасцю, лётае ў цемры вакол схованкі вялізная здань вадзянога бугая. Але так рабіць было нельга. І яны мінулі балота і хмызы, забраліся ў самы гушчар, сеўшы наўздалёк ад сцежкі, якой хадзілі на вясковы выпас дзікі. Перад імі быў адхон, укрыты ялінамі, чорнаалешнікам і густой крушынай. ...Каля поўначы пачулі крокі. Людзей было двое. Але адзін з іх ішоў так ціха, што яго крокі пачулі, толькі прыслухоўваючыся да нязграбных крокаў другога. Гэты другі таксама ступаў асцярожна, цішэй, чым салдат, і ўсё ж часам пад яго нагою хрумсцелі лаўжы. Ніхто так не шуміць у лесе, як чалавек. - Ні з месца! - крыкнуў Вольке, калі крокі наблізіліся. - Страляю. Тыя замерлі. І ўсё ж - па кроках аднаго з двух - праз хвіліну стала зразумела, што яны ўцякаюць. Крокаў другога не было чуваць, і салдаты падумалі нават, што ён стаіць на месцы.

Популярные книги

Кніганошы

Поделиться книгой

arrow_back_ios