Рейтинг книги:
7 из 10

Паўлінка

Купала Янка

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Паўлінка» автора Купала Янка в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Паўлінка», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Паўлінка

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 8
Год: 1912

Отрывок из книги

Паўлінка. Думаць-то я думала, але неяк страшна. Можа б, было лепей, каб яшчэ трохі пачакаць, а то так скора, раптам… Хто спяшыць, той людзей смяшыць. Якім. Якая ты нядобрая, Паўлінка! Ты зараз - страшна, страшна, пачакаць, пачакаць! Гэтак і ўсю сваю моладасць пачаканкамі перачакаем. А так гэта дачэснае жыццё можна добра наладзіць, так добра, абы толькі ахвота ў нас была ды вытрываласць. Паўлінка. А што, калі зловяць? Гэта ж я не выжыву з сораму, людзі вочы выберуць, нельга будзе на свет паказацца. Цяпер і то колькі ўсякай брыды ўслужлівыя суседзі і суседкі на нас вернуць, а што і гаварыць тады, як нам гэта «бог наш уцечка» не ўдасца. Якім. Не бойся, золатца, не зловяць! Усё пойдзе гладка. Заўтра ў вас вечарынка; пасля вечарынкі ўсе будуць спаць моцна, так, што хоць з гарматаў страляй - нічога не пачуюць. Я ўсё акуратна прыгатую, ты толькі звяжаш у клумак што патрэбнейшае, а там праз момант - і ты мая на векі вечныя. Паўлінка (нібы са злосцю). Не я твая, а ты мой на векі вечныя! Якім. Ну, хай будзе, як Сора казала; але гэта толькі тады ў нас выйдзе, калі ты прыстанеш на тое, аб што я цябе прасіў і прашу. Паўлінка (падумаўшы, смеючыся). Ну, згода да… заўтрашняга дня, а там пабачым.

Популярные книги

arrow_back_ios