Рейтинг книги:
5 из 10

Карлік Нос

Гауф Вильгельм

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Карлік Нос» автора Гауф Вильгельм в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Карлік Нос», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Карлік Нос

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 6
Год:

Отрывок из книги

Праз год яго прызначылі на службу ў самім доме. Яго абавязкам было трымаць у чысціні падлогі; але ад таго, што яны былі са шкла, на якім быў бачны нават след ад дыхання, гэта была нялёгкая праца. Служкі мусілі падмятаць шчоткай і прымацоўваць да падэшваў старыя анучкі і на іх адмыслова рухацца па пакоі. На чацверты год ён нарэшце быў пераведзены ў кухню. Гэта была ганаровая пасада, на якую можна было трапіць толькі пасля працяглых выпрабаванняў. Якаб там узняўся па службовай лесвіцы ад кухціка да майстра па паштэтах і дасягнуў такога адмысловага ўмельства і досведу ў справе гатавання, што сам дзівіўся. Самыя складаныя стравы, паштэты з двухсот розных складнікаў, супы з зеляніны, прыгатаваныя з усімі траўкамі зямлі, – ён усяму навучыўся, усё ён умеў рабіць хутка і ўпэўнена. Так прайшло сем гадоў на службе ў старой жанчыны, і тут аднойчы яна, зняўшы з ног арэхавыя шкарлупіны і ўзяўшы ў рукі кошык і кульбу, каб кудысьці пайсці, загадала яму абскубсці кураня, нафаршыраваць яго травамі і, пакуль яна вернецца, прыгожа яго засмажыць, да рудавата-жоўтага колеру. Ён выканаў усё па правілах кухарскага мастацтва: скруціў кураняці шыю, акуратненька абскуб з яго пер’е, абварыў яго, вышараваў скуру, каб яна зрабілася гладкай і прыгожай, і выпатрашыў. Пасля гэтага ён пачаў збіраць травы, каб фаршыраваць кураня. У кладоўцы для траваў ён заўважыў насценную шафку, якой ён дагэтуль ніколі не бачыў. Дзверкі яе былі прачыненыя. Ён з цікаўнасцю падышоў бліжэй, каб паглядзець, што там, і – о, дзіва! – там стаяла шмат кошычкаў, ад якіх плыў моцны прыемны пах. Ён адкрыў адзін з гэтых кошычкаў і знайшоў там траўкі асаблівай формы і колеру. Сцяблінкі і лісточкі былі светла-зялёныя, а наверсе сядзела маленькая кветачка, апушаная палаючай залацістай чырванню; у задуменні ён пачаў разглядаць яе, панюхаў, і ад яе пайшоў такі ж моцны пах, як калісьці ад супа, які яму прыгатавала старая. Але пах быў такі моцны, што ён пачаў чхаць, і чхаў усё мацней, мацней і... нарэшце прачнуўся.

Популярные книги

Карлік Нос

Поделиться книгой

arrow_back_ios