Рейтинг книги:
5 из 10

Сэрца мармуровага анёла

Рублеўская Людміла

Серия: Библиотека приключений и фантастики

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Сэрца мармуровага анёла» автора Рублеўская Людміла в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Сэрца мармуровага анёла», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Сэрца мармуровага анёла

Поделиться книгой

Отрывок из книги

Дым Айчыны… Магдаліну Дарбут паклікалі да рэктара першы раз. І яна з цікавасцю разглядала загрувашчаны кніжнымі шафамі кабінет. Гіпсавы Максім Горкі пільна пазіраў на крышталёвую попельніцу, мусіць, прымерваючыся, каб распаліць там маленькае вогнішча, як любіў пры жыцці. Але сённяшні гаспадар кабінета быў прыхільнікам здаровага ладу жыцця, і некранутая цыгарэтай попельніца блішчэла ўсімі гранямі. — Вы ведаеце чалавека, якога завуць Іван Канстанцінавіч Хмель? Пытанне прагучала не з вуснаў рэктара, які сядзеў за сталом, чытаючы нейкія паперы, а з левага кута. Магда аж сцепанулася. У крэсле сядзеў прыемны чалавек у бездакорным сінім, у тонкую шэрую палоску касцюме. І аблічча ў яго было прыемнае, усмешлівае… Вось толькі Магдаліне ад гэтае белазубай усмешкі чамусьці зрабілася непамысна. Немагчыма было нават уявіць — адказаць усмешкай. — Ну дык ведаеце вы Івана Канстанцінавіча Хмеля? Магда разгубілася. — Здаецца, не… — Гэтага не можа быць. Падумайце. Іван Канстанцінавіч Хмель, тысяча дзевяцьсот трынаццатага года нараджэння, жыў па адрасе: Крывакаленны завулак, дом чатырнаццаць, кватэра шэсць. Стары з крумкачом! Ну трэба ж! Магда, блытаючыся, распавяла пра грамадскае даручэнне. Рэктар упарта маўчаў. А незнаёмец у сінім касцюме нахіліўся наперад, нібы рыбак, што назірае за кругамі вакол паплаўка.

Популярные книги

Сэрца мармуровага анёла

Поделиться книгой

Книги из серии

Библиотека приключений и фантастики
arrow_back_ios