Рейтинг книги:
5 из 10

Снежныя зімы

Шамякін Іван Пятровіч

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Снежныя зімы» автора Шамякін Іван Пятровіч в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Снежныя зімы», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Снежныя зімы

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 71
Год: 1970

Отрывок из книги

— Колькі егераў ганяла? Будыка засмяяўся. — Ох, і зануда ж ты, Іван! Адзін. Змітрок. Пайшоў званіць, каб прыйшлі машыны. Але, чорт вазьмі, гэта трэба ўмець: даць госцю ўсе сто паляўнічых пакут і радасцей! Вывадзіць яго ад світання так, што вунь — паварушыцца не можа, а пасля, пад вечар ужо, выгнаць дурнога дзіка дакладна на яго, на госця, а не на каго другога. Такі заядлы Мыслівец, як Сіротка, не стрываў бы, як ні дамаўляйся з ім, — б’е ён без промаху. Дык не ж — адзіны сапраўдны паляўнічы не мог нават стрэліць, быў блакіраваны. Нездарма ляжыць цяпер такі пануры. Антанюк павярнуўся да госця. — Віншую вас. Чалавек, якому таксама даўно пераваліла за паўсотню, міністр, заззяў, як дзіця, ад шчасця. (Усе мы на паляванні, на рыбнай лоўлі — дзеці). Адразу падняўся на ногі — пазнаёміцца. Моцна сціснуў Антанюкову руку, затрымаў даўжэй, чым патрабуе ветлівасць, пільна зазірнуў у твар разумнымі карымі вачамі, якія даўно навучыліся распазнаваць людзей, чытаць іх думкі. Антанюк віншаваў шчыра і ўсміхаўся шчыра — Сяргей Пятровіч убачыў гэта і адчуў сімпатыю да яго. — А мы з вамі страчаліся, — сказаў Іван Васільевіч. — Так, так… — пацвердзіў госць, але не прыгадаў — калі, дзе — колькі перад ім прайшло людзей! — і, каб не выдаць, што не помніць, адступіў убок, даючы дарогу памочніку, які чакаў сваёй чаргі, каб пазнаёміцца з Антанюком (не мог ён ляжаць, калі падняўся начальнік).

Популярные книги

Снежныя зімы

Поделиться книгой

arrow_back_ios