Рейтинг книги:
5 из 10

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Быкаў Васіль

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1» автора Быкаў Васіль в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 114
Год: 2005

Отрывок из книги

3 прычыны безграшоўя ён амаль не чытаў газетаў, хіба калі-нікалі выпадкова, але тады кожны раз нерваваўся і расстройваўся, ажно карцела лаяцца. Газеты хлусілі гэтак нахабна, як не хлусілі ніколі раней пры саветах. Апроч таго, у кожным нумары — указы, дакрэты, законы і безьліч паправак да ранейшых законаў і да папярэдніх паправак, бясконцыя выступы самога, ад якіх хацелася ванітаваць. Усё ўказваў, патрабаваў, гразіўся і падманваў, — як калісьці палітрукі ў войску, як у тым Афгане. Што значыць пачатковец-міліцыянт, які дарваўся да ўлады не накамандаваўшыся ў паліцэйскай службе і зараз імпэтна спаганяў свой камандзірскі сьверб. I, як ні дзіўна, тое шмат каму падабалася, пенсіянеры, былыя вайскоўцы-адстаўнікі, бы зачараваныя, чыталі ўсе ягоныя выступы ў газетах, усе ягоныя дакрэты, і наўрад ці што разумеючы ў іх пустазвонным шматслоўі, адабралі. «Можа, парадак навядзе» — было іх нязьменным аргументам. Хоць які ім патрэбны парадак у бяспраўнай краіне, было невядома. Наўрад ці яны тое разумелі самі. Колькі разоў Ступак спрабаваў яго слухаць па тэлевізары, але не мог стрываць і пяці хвілінаў, сподам душы адчуваючы фальш яго пыхлівых словаў, і толькі дзівіўся, як таго не адчувалі іншыя. Хоць бы і ягоная жонка. Варта было Ступаку пасярод яго выступленьня ткнуць пальцам у які іншы сенсар, пераключаючы на іншы канал, як яна кідалася да тэлевізару і вяртала ўсё на ранейшае месца. I жонка, і яе малодшая сястра гатовыя былі з замілаваньнем глядзець і слухаць яго хоць да ранку. А на Ступаковы папрокі звычайна адказвалі: як можна грэбаваць такім выступленьнем гэткага інтэлігентнага, віднага сексуальнага мужчыны? Яны проста млелі ад аднаго толькі выгляду яго заўжды старанна паголенага, напамажанага твару з загадкавым, амаль сакаліным, позіркам, тугімі пашчэнкамі і сківіцай капылом, што лезла наперад з экрану. У такія хвіліны Ступак гатовы быў узьненавідзець увесь жаночы род, ня толькі ўласную жонку. Яго ж ён ужо даўно ненавідзеў, нутром адчуваючы яго фальшывую сутнасьць, таннае акцёрства, разьлічанае на дурняў або нягоднікаў. А як ён езьдзіў па горадзе? Рух на вуліцах заміраў, даішнікі пераключалі сьветлафоры і з палкамі выскоквалі на перакрыжаваньні зганяць тых, што замарудзілі зьнікнуць з дарогі. Усё пруцянела на вуліцы, бы ў чаканьні канца сьвету, як здаля шалёна выскоквалі тры-чатыры чорныя аўтамабілі ўступам управа ці ўступам улева і сьледам за міліцэйскай «мігалкай» на вялікай хуткасьці імчалі далей. Скрозь на іхняй дарозе кідаліся да тратуараў машыны прыватнікаў, ці, як іх звыкла называлі «аўтааматараў». Аднойчы Ступак замарудзіў у такі момант спыніцца са сваім «масквічом» бо не было як прыткнуцца да тратуару, дзе стаялі аўтобусы, як даішнік каршуном накінуўся на яго, аблаяў, адабраў дакументы, за якімі пасьля давялося пахадзіць у іхнюю кантору.

Популярные книги

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Поделиться книгой

arrow_back_ios