Рейтинг книги:
5 из 10

Заклад

Белаяр Сяргей

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Заклад» автора Белаяр Сяргей в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Заклад», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Заклад

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 4
Год:

Отрывок из книги

— Я падсунуў пагадненне ў тэчку з паперамі на подпіс! — І прафесар Эйсманд па адвечнай сваёй неўважлівасці яго завізіраваў?.. Спрытна! Махлярства ў чыстым выглядзе! — Гэтая душа не лічыцца! — збунтаваўся галоўны механік. — Вось ужо дудкі! Ніякіх дадатковых умоў ты не агучваў, Кгін! Душа ў мяне, а якім шляхам яна атрыманая, не важна! Ці ты хочаш прызнаць сябе пераможаным? Кгін Мажэйка паматаў галавой і пашкадаваў аб тым, што наогул даў згоду на заклад. Таўтвоіш Кандрашэвіч забраў пагадненне і сунуў яго ў тэчку, якая з кожнай гадзінай таўсцела. Задаволеная ўсмешка не сыходзіла з яго твару. — А табе хопіць самагону і папярос, каб разлічыцца за ўсе душы? — злараднасць аказалася не такім ужо і дрэнным пачуццём. — Вядома не! — І як ты збіраешся выходзіць са становішча? — Я прапаную людзям куды больш каштоўную альтэрнатыву! Тое, што трэба і моцным, і слабым, і разумным, і дурням! — Не кажы загадкамі! — Ты ўсё ўбачыш сам, Кгін, з часам! Пад канец другога дня інжынеру-геліяэнергетыку належала амаль палова душ каланістаў. Праўда, Кгін Мажэйка моцна сумняваўся ў тым, што гэта дапаможа стаць мэрам. — Людзі любяць, калі ім плацяць! Асабліва за тое, чаго ў іх няма!.. Гэта ж ніякая ні душа, проста звычайны аркуш паперы. І за кожны такі аркуш людзі атрымліваюць тое, што мае для іх куды большую каштоўнасць!

Популярные книги

Заклад

Поделиться книгой

arrow_back_ios