Рейтинг книги:
5 из 10

Ад сяўбы да жніва

Брыль Янка

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Ад сяўбы да жніва» автора Брыль Янка в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Ад сяўбы да жніва», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Ад сяўбы да жніва

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 99
Год: 1987

Отрывок из книги

«РАЗБУДИ МЕНЯ ЗАВТРА РАНО…» «Мілая мама! Учора я сніў цябе зноў. І толькі цяпер зразумеў, як шмат я вінаваты перад табою. Да ўчарашняй ночы не мог ніяк сабраць думак у адно і напісаць табе першае пісьмо з астрога. А тут вось гэты сон і памог мне. Ішлі мы з табою, здаецца, пясчанай пустыняй. Ні капца ёй ні краю не відаць, пясок ды пясок. А сонца пячэ — страхата. Мне, маладому, і то было цяжка ісці, таму што ногі абсоўваліся ў гарачым пяску, а ты ішла побач са мной, не адстаючы, хоць і змучана цягнучы за сабой ногі ў стрэпапых валёнках, тых самых, у якіх я цябе дома накінуў. А мне, нягодніку, пат і не падумаць, што ты мне бабай магла б быць па гадах, нат і не падумаць пра твае хворыя ногі… А пасля ты лягла… і памерла… І я не мог ні плакаць, пі слова сказаць, а толькі стаяў пад табою, глядзеў і глытаў горкі-горкі цяжар, што напіраў у горла. Сталася гэта вельмі хутка, — мне нават не помніцца, як гэта было. Аказалася толькі, што ты ляжыш на пяску, выцягнуўшы ўздоўж сябе сухія, спрацаваныя рукі, нізка над вачыма павязаная чорнай, аслабленай і насунутай на вочы хусткай. Вочы назаўсёды зачынены, і ўвесь твар высахлы, і дзіўна тырчыць над ім тонкі нос з горбікам, такім самым як і ў мяне… А над табой — агромністая, панурая піраміда. (Гэта такая вострая гара, складзеная з вялізных камянёў, калісьці даўно-даўно, беднымі егіпецкімі нявольнікамі, на загаду іхніх бяздушных паноў-фараонаў. Здаецца, што я ці Міхась чыталі табе пра гэта.) І толькі мы траёх па пустыні: панурая піраміда, ты і я… Дый то толькі я, бо адзін я жывы. Я азірнуўся навокал: пясок, пясок, пясок… Нідзе ні душы, пі тых бедуінаў па вярблюдах, пра якіх пішуць у кнігах, ні далёкіх пальмаў над травою і халоднымі кры ніцамі!.. І я зразумеў, што куды я цяпер ні бяжы — хоць на край свету — нідзе не знайду цябе, як не знайду тваёй душы, твайго голасу, твайго стомленага, ласкавага погляду ў тым, што вось перада мною…

Популярные книги

Ад сяўбы да жніва

Поделиться книгой

arrow_back_ios