Рейтинг книги:
5 из 10

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Уліс з Прускі» автора Гніламёдаў Уладзімір в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Уліс з Прускі», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Уліс з Прускі

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 75
Год: 2006

Отрывок из книги

Прускаўцы верылі, што ў кожнай хаце ёсць свой жыхар — дамавік, бо хто, як не ён, звычайна падбухторвае сямейнікаў да сваркі. Чаго-чаго, а сварак хапала. Былі нават своеасаблівыя дуэты, што, мяркуючы па ўсім, склаліся даўно і ўжо нават не маглі змясціцца ў сценах свайго жытла — выходзілі на падворак, на вуліцу, так што было чутно нават на другім канцы вёскі. — Ціятр! — жартавала ўся вёска. Любілі прускаўцы птушак, якія, відаць, адчувалі іх прыязныя адносіны і сяліліся, дзе толькі маглі,— пад стрэхамі ляпіліся ластаўкі, на дрэвах вілі гнёзды вераб'і, у дуплах кватаравалі шпакі. Рэдка на чыёй клуні не было буслоў. — Каб не ўгнявіць бусла, унучак, — гаварыў Лявонку дзед Кірыла, — а то ён тады вёску падпаліць можа. Выхапіць з начлежнага вогнішча галавешку і кіне яе на хату. І пабяжыць агонь ад сядзібы да сядзібы. Згарым. Буслоў паважалі. Не дай Бог, буслы самі выкінуць з гнязда малое — тады не мінуць недароду, а то і голаду. Вось так і пазіралі прускаўцы на свет. З выгляду гэта былі, не ў прыклад іх продкам — велетам, людзі сярэдняга росту, каржакаватыя, міралюбівыя і дабрадушныя. Прысутнічала ў іх норавах славянская мяккасць. Камянецкі стоўп, які здаўна стаяў у Камянцы, нікому не пагражаў і быў чыста абарончым збудаваннем. Асілкі трапляліся рэдка. На памяці Лявонкі адзін толькі і застаўся — Марка Замагільны (ён і сапраўды жыў на хутары за могліцамі), які аднойчы, матлянуўшы доўгім падолам сваёй палатнянай сарочкі, вырваў з хаты Масея Галёнкі бервяно і разагнаў ім п'яных, калі тыя ўсчалі паміж сабой бойку. Назаўтра, праўда, Марка падняў хату за вугал і ўставіў бервяно на месца, але падагнаць яго як трэба ўсё ж не здолеў, і яно крыху выпірала ўбок. Пасля гэтага Масея і празвалі Касабокім, сапраўднае яго прозвішча было Галёнка.

Популярные книги

Уліс з Прускі

Поделиться книгой

arrow_back_ios