Рейтинг книги:
5 из 10

На вішнёвай вуліцы

Навуменка Іван

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «На вішнёвай вуліцы» автора Навуменка Іван в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «На вішнёвай вуліцы», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
На вішнёвай вуліцы

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 3
Год:

Отрывок из книги

Тады і спалілі майстэрню, дзе вырабляліся калёсы для немцаў. У тую ноч, калі палілі май­стэрню, Сяргей паверыў самому сабе, што ён умее не баяцца. Гэта было вельмі важнае па­чуццё—не баяцца смерці. Услед за радасцю першай перамогі прыйшло i засмучэнне. У Бацькавічы час-ад-часу прыходзілі звесткі пра скінутыя пад адхон нямецкія эталоны пад Пціччу, Рэчыцай, Гоме­лем, пра разгромленыя нямецкія атрады. У Бацькавічах пасля спаленай майстэрні не было болей ніякай вайны супраць фашызма. Камендант Шпек па гэтай прычыне, мабыць, радаваўся. Яму, можа, сам Гітлер аб'явіў падзяку за гэты парадак i спакой. Усе тыя дні Сяргей хадзіў сумны i прыгнечаны. У групе была толькі адна вінтоўка, адзін абрэз і чатырнаццаць патронаў. 3 такой зброяй не наваюеш. Сувязь з партызанамі, якая наладзілася ўпачатку вясны, зноў парвалася. У гэты час якраз і наважыў Сяргей схадзіць у жэніну вёску. Мінулым летам каля яе праходзіла наша абарона, і ў акопах мусіла застацца якая-небудзь зброя. Сяргей цэлы дзень вандраваў па лесе i толькі пад вечар знайшоў дзве лімонкі. Гэта была добрая знаходка, i дзеля яе варта было яшчэ раз прыйсці ў гэты лес, дзе, можа, калінебудзь хадзіла i Жэня. А вечарам, схаваўшы ў лесе гранаты, Сяргей прыйшоў у жэніну вёску. Ён распытаў, дзе знаходзіцца яе дом, і сеў на лавачку каля веснічак. Хлопец чамусьці верыў, што Жэня павінна адчуць, хто яе чакае, і выйсці да яго. Ён чакаў можа цэлую гадізну і дачакаўся сваёй дзяўчыны. На зямлю ўжо спусціўся ціхі летні вечар, калі, нячутна адчыніўшы веснічкі, на вуліцу выйшла Жэня. Хлопец яе адразу пазнаў і паклікаў да сябе.

Популярные книги

На вішнёвай вуліцы

Поделиться книгой

arrow_back_ios