Рейтинг книги:
5 из 10

Закон жыцьця

Лондан Джэк

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Закон жыцьця» автора Лондан Джэк в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Закон жыцьця», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Закон жыцьця

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 2
Год: 1931

Отрывок из книги

Гэтае здарэньне, як і ўсе ўспаміны маладосьці, надоўга засталося ў памяці, і цяпер перад сьляпым ужо дзедам уся сцэна прайшла гэтак-жа выразна, як у тыя даўно мінулыя часы. Коскуш дзівіўся, як гэта тады ўсё было дзіўным і цікавым: потым, калі ён стаў правадыром племя, не такімі варочваў справамі, яго імя было праклята племем Пельлі, ня кажучы ўжо пра белага чужаземца, якога ён забіў у рукапашнай бойцы. Доўга разважаў ён пра дні свайго юнацтва, пакуль агонь не паменшаў і не павялічыўся мароз. Ён падкінуў у агонь два палены адразу і вобмацкам пералічыў, колькі яшчэ засталося. Калі-б Сіт-Кум-То-Ха мела час падумаць пра свайго дзеда і сабрала-б дроў крыху больш — яго апошнія хвіліны жыцьця былі-б прадоўжаны. Зрабіць гэта ёй было няцяжка! А між іншым, ці-ж ня ўсёроўна? Хіба ён рабіў лепш, калі быў маладым? Ён прыслухаўся да цішыні. Можа, сэрца яго сына памякчэла, і ён вярнуўся са сваімі сабакамі, каб забраць старога бацьку туды, дзе можна забіць шмат сытых, смачных аленяў. Ён прыслухаўся і перастаў думаць. Ціха, нішто ня шасьне. Ён адзін жыў сярод вялікай цішыні. Яму зрабілася сумна. Але, стой! Што гэта? Па яго скуры прабеглі дрыжыкі. Знаёмае выцьцё парушыла цішыню і пачулася яно траха што не каля яго. Перад яго сьляпымі вачыма паўсталі здані з аленем, старым аленем: яго скрываўленыя бакі, пакалдучаная грыва, вялікія, разгірастыя рогі — алень, які змагаецца да канца. Ён убачыў шэрых ваўкоў, агністыя вочы высалапленыя языкі і запененыя іклы. Ён бачыў, як звужваеццасьмяртэльны круг, і чарада ваўкоў зьбіваецца ў невялікую кучу на палянцы, дзе ўтаптаны сьнег.

Популярные книги

Закон жыцьця

Поделиться книгой

arrow_back_ios