Рейтинг книги:
5 из 10

Забаставаў

Лондан Джэк

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Забаставаў» автора Лондан Джэк в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Забаставаў», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Забаставаў

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 3
Год: 1931

Отрывок из книги

Нарэшце, Джоні ня вытрымаў, ён моцна штурхануў Уіля, зьбіў яго з ног, а потым схапіў і штурхнуў тварам у гразь. Усе дзеці перапалохаліся і закрычалі. На крык выбегла маці. — Чаго ён чэпіцца да мяне, — адказаў на яе папрокі Джоні.—Хіба ён ня бачыць, што я змарыўся. — Я такі-ж вялікі, як і ты, — злосна сказаў Уіль, заплаканы твар якога быў запэцканы гразёю і крывёю. — Я цяпер такі-ж як і ты, а вырасту яшчэ большым, пакажу табе… вось убачыш, што я жыў ня буду, калі не адплачу табе… — Ты павінен хадзіць на работу, калі ты такі вялікі,—прамармытаў Джоні.—Гэта будзе справядліва. Ты павінен працаваць. — Але-ж ён яшчэ вельмі малады, — адказала маці.—Ён яшчэ зусім маленькі хлопчык. — Я быў меншым і маладзеншым за яго, калі пачаў хадзіць на работу… Джоні хацеў быў сказаць яшчэ некалькі слоў пра несправядлівасьць да яго, але перадумаў і, адвярнуўшыся са злосьцю, пашоў дахаты. Дзьверы яго пакою засталіся адчыненымі для таго, каб праз іх праходзіла цяпло з кухні. Калі ён разьдзяваўся папацёмку, дык чуў, як маці гаварыла з суседкаю, што прышла да яе. — Ня ведаю, што сталася з Джоні,—пачуў ён голас з кухні.—Ён раней ніколі ня быў такім. Ён быў надзіва цярплівы… Але ўсё-ж ён добры хлопчык, — сьпяшалася нібы апраўдаць сябе матка. — Ён працуе шчыра і потым ён вельмі зарана пачаў працаваць. Але я ў гэтым не вінавата. Я раблю ўсё, што магу.

Популярные книги

Забаставаў

Поделиться книгой

arrow_back_ios