Рейтинг книги:
5 из 10

Месяц дваццаці рук

Альдані Ліно

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Месяц дваццаці рук» автора Альдані Ліно в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Месяц дваццаці рук», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Месяц дваццаці рук

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 4
Год: 1990

Отрывок из книги

Цыгарэта патухла, і Лагерсан паглыбіўся ў трывожны сон. Ён імкліва нёсся кудысьці на лёгкім воблачку. Раптам ногі ў яго наліліся свінцом, ён зваліўся ўніз, і яго паглынула бездань. Яго разбудзіла слабае стракатанне званка. Ён выверыў свой хранометр з двума цыферблатамі — для зямнога і «дарожнага» часу. «Час абедаць». Памыўшыся, ён спусціўся ўніз. Абед праходзіў у поўным маўчанні. Доктар Паўльсэн не хаваў сваёй заклапочанасці, Фултан стараўся трымацца як мага спакайней, Ірына і Аляксей час ад часу абменьваліся загадкавымі позіркамі. Знізу, дзе абедалі астатнія сябры экіпажа, чуўся прыглушаны гул галасоў. — Колькі сёння сабралі ксемедрыну? — спытаў Лагерсан. — Дванаццаць кілаграмаў, — адказаў Фултан. — Яшчэ два выхады, і мы збяром неабходныя шэсцьдзесят кілаграмаў. — Трэба абысціся адным выхадам. — Чаму? Усё роўна паляцець мы зможам не раней чым праз двое сутак. — Ведаю, — буркнуў Лагерсан. — Але я хачу, каб усе сябры экіпажа былі ў наяўнасці, калі спатрэбіцца памяншаць вагу карабля. Складзіце спіс, без чаго, па-вашаму, можна абысціся на караблі, — звярнуўся ён да Ірыны. — Укажыце вагу кожнага прадмета. Вы, Аляксей, падрыхтуйце спіс прадметаў не сама першай патрэбы. А вы, доктар… Падлічыце мінімальны харчовы рацыён і крайні запас кіслароду. Баюся, што нам прыйдзецца тужэй зацягнуць рамяні і напружыць лёгкія.

Популярные книги

Месяц дваццаці рук

Поделиться книгой

arrow_back_ios