Рейтинг книги:
5 из 10

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Рублеўская Людміла

Серия: Святло мінуўшчыны

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» автора Рублеўская Людміла в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Поделиться книгой

Отрывок из книги

Пранцысь збянтэжана хмыкнуў. Праўда, грошай няма. А пан абавязаны клапаціцца пра сваіх слугаў. Якая павага да пана-галадранца, які й сабе кавалак хлеба не купіць? Праўда, цяпер Пранціш быў багацейшы за свайго татачку на цэлага слугу! У пана Данілы Вырвіча ніводнага халопа не засталося, калі не лічыць старой Агаты, усё спляжылася на карчомку. — А ў вас… у цябе ёсць грошы? Доктар абварыў юнака поглядам. — Каб у мяне былі грошы, мяне б тут не было. Ну што ж, рушым у карчму. І падыбаў у бок Валожына, як чорны бусел з перабітымі крыллямі, не зважаючы ўвагі на шкаляра. Пранцысь разгубіўся. А што, калі доктар накінецца, паперу аб куплі адбярэ, парве, уцячэ? Худзючы, але жылісты і злосны, як хорт. Пранцысь так бы і ўчыніў на ягоным месцы. Ясна, што халопскае становішча гэтаму тыпусу ўнове. Але шкаляр — гэта вам не тлусты карась, якога можна прыціснуць у нераце. Галоўнае, не спалохаць гэтага… Бутрымуса. Дайсці з ім да люднага месца. А там — перапрадаць хоць каму. Ён жа вучоны, лячыць, відаць, умее, зоркі чытаць… І Пранцысь бадзёра дагнаў свайго слугу, які абыякава расплюхваў нагамі восеньскую калатэчу. — Пан Агалінскі казаў, ты золата рабіць умееш. Гэта ты яго падманваў, відаць? Наш прафесар Кумоцкі казаў, што гэта байкі ды круцельства, насамрэч нікому не ўдалося зрабіць ані крупачкі штучнага золата!

Популярные книги

arrow_back_ios