Рейтинг книги:
5 из 10

Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза

Пакроўскі Андрэй

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза» автора Пакроўскі Андрэй в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 9
Год: 2012

Отрывок из книги

У Якубка не было кубкаў, але была сястра. Яна мела нейкае дзіўнае імя. Яна звалася... яна звалася... Яна… Так, Яна. Дакладна Яна, а не Ён які-небудзь, бо Ён – гэта ж мужчынскае імя. У Яны быў рак, не нейкі там коцік з бруднай жопай, чырвонай, як маска смерці, а сапраўдны рак. Суседка Яны вельмі зайздросціла ёй, бо ў яе была толькі свінка, ды і тая за вушамі. Rage against menschen Калі я маўчу, унутры мяне нехта размаўляе, голас загадвае мне забіць чалавека, а часам нават двух. Кажучы шчыра, некаторых з тых, каго мне загадваюць забіць, я б і сам зарэзаў з вялікай ахвотай, без усялякіх там загадаў, але ўсё ж такі няхай гэта зробіць нехта іншы, няхай ім на галаву зваліцца цагліна ці яны праваляцца ў каналізацыйны люк. Забіваць людзей – гэта неяк непрыгожа, мне так здаецца. Мы ўсё ж такі хрысціяне. Карацей, каб заглушыць гэты голас, я вымушаны ўвесь час размаўляць і ні хвіліны не магу сядзець моўчкі, бо зноў і зноў чую: забі, забі, забі. Я размаўляю на парах ва ўніверы, у тэатры і кіно, у грамадскім транспарце з выпадковымі суседзямі па поручнях і г. д. Гэта ўсіх вельмі напружвае. Нават у сне размаўляю, што вельмі перашкаджала ў свой час маёй любай. Я давёў яе да таго, што яна і сама была б не супраць зарэзаць мяне. Часам я прачынаўся з нажніцамі ля горла... Я яе, вядома, вельмі кахаў, але мы вырашылі, што лепей усё ж такі нам разысціся.

Популярные книги

Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза

Поделиться книгой

arrow_back_ios