Рейтинг книги:
5 из 10

Бондар

Бядуля Змітрок

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Бондар» автора Бядуля Змітрок в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Бондар», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Бондар

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 2
Год:

Отрывок из книги

V Як ашпараныя, выскачылі з панінай кухні Даніла і Аўдоцця. Пані нават не зацікавілася глянуць на пекную работу Данілы. Заплаціла не таргуючыся, і гэтым справа скончылася. Грошы ён кінуў ля ганку, выйшаўшы на двор. Употайку ад яго іх падняла Аўдоцця. Пані, сама гэтага не разумеючы, бязлітасна плюнула чалавеку ў самую душу, зрабіла яму такую рану, якая ніколі не загоіцца. Крыўда была бязмежна балючая, неспадзяваная, хацелася яму валасы сівыя рваць на галаве і выць. Яго скінулі з гары ў глыбокую яму. Усю дарогу, ідучы назад у вёску, ён сваёй жонцы ні слова не сказаў. Ішлі яны, як з пахавання. Даніла пахаваў найлепшую частку сваёй душы. Памерлі яго мары, якімі ён цешыўся ўсё жыццё. Сонца засумавала разам з ім. Поле снежнае непрытульным зрабілася. Хвоі пад сівымі зімовымі шапкамі шапацелі аб вялікім Данілавым горы. Увесь яркі абшар пакрыла жалоба… Ці зразумеюць людзі Данілу? Не! Будуць кепікі строіць з яго, дурнем абзавуць. Як вярнуліся Даніла з жонкай дахаты, дык паваліўся на кучу белых стружак ля свайго варштата. Жонка не пробавала яго ўцяшаць. Тая самая роспач вісела і над ёю. Слёзы, гарачыя і буйныя, капалі з яе вачэй на гліняную падлогу…

Популярные книги

Бондар

Поделиться книгой

arrow_back_ios