Рейтинг книги:
5 из 10

Добры дзень, мая Шыпшына

Уладзімір Арлоў

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Добры дзень, мая Шыпшына» автора Уладзімір Арлоў в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Добры дзень, мая Шыпшына», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Добры дзень, мая Шыпшына

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 29
Год:

Отрывок из книги

Але тут прычынілася нешта неверагоднае. Па аксамітавай цішыні летняга світанку, што вялікім сонным возерам разлілася над дзевяціпавярховікам, над усім гэтым новым горадам, дзе не было ніводнага драўлянага дома, па гэтай утульнай цішыні раптам дзесьці паміж зямлёй і небам чыста, з першабытнай звонкай радасцю ўцымбаліў певень. Гром з ясных нябёсаў здаўся б, напэўна, меншым дзівам, чым шчырае адвечнае «ку-ка-рэ-ку-у!», якое выбухнула між вышынных гарадскіх камяніц і імгненняў колькі яшчэ неяк здзіўлена звінела, блукаючы сярод іх. У вокнах новага дома мільганула з дзесятак заспаных неўразуменных твараў, а ў адной з кватэр прачнуўся і сеў у ложку, лыпаючы вачыма, лысаваты мужчына. Ён прыгаломшана і няўцямліва паглядзеў па баках і на жонку, якая варочалася ў сне, і, мабыць, падумаўшы, што прыблюзнілася, супакоіўся і лёг. Але не паспеў заснуць, як, здаецца, над самым яго вухам зноў, яшчэ званчэй і пераможней, з зухаўскімі каленцамі прагарлаў певень. Мужчына раззлавана сунуў ногі ў пантофлі, накінуў халат і выйшаў на балкон. На двары, што купаўся ў рэдкім прыцемку, не было ні душы. Мужчына паскроб пальцам нос, прамармытаў нешта пагрозлівае пра «даўгагрывых» і хацеў быў вяртацца, аднак яго ўвагу забралі дзіўнаватыя гукі з суседняга балкона. Мужчына з апаскаю перагнуўся цераз перабой і аслупянеў: па суседстве асвойтана і самавіта, па-гаспадарску выпінаючы грудзі, пахаджаў важнецкі чырвоны певень з доўгай зеленавата-чорнай касой і хвацкім пурпуровым грабянём набакір.

Популярные книги

Добры дзень, мая Шыпшына

Поделиться книгой

arrow_back_ios