Рейтинг книги:
4,6 из 10

Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…

Наварыч Алесь

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…» автора Наварыч Алесь в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 15
Год: 2011

Отрывок из книги

Неяк вяскоўцы, Колбы ім было прозвішча, — бацька і двое сыноў, лазілі са старой парванай кломляй па меліярацыйных каналах у пошуках уюноў. Відаць, ім не надта пашэнціла, бо яны выйшлі, не баючыся рыбнагляду, на раку. Думалі падбіць пару разоў пад які лазовы куст, ухапіць шчупака, набраць плотак і лінёў і вылезці-ўцячы з вады, каб інспектары не выпісалі штрафу. І трэба было такому здарыцца, што стары Колб акурат і намуляў на дне ракі нейкую тоўстую, што бочка, бервяніну. — Хлопцы, — сказаў ён. — Тут вялікая булдавешка. Думаю — мораны дуб. Маладыя Колбы патапталіся нагамі. Напраўду, ляжыць на дне нейкая акруглая, цвёрдая і доўгая калода. Ды яшчэ з тоўстымі галінамі-адводкамі. — Гэта мораны дуб. Няма лепшага матэрыялу на падваліны пад хату. Рыба рыбай, а мы гэтага карча мусім выцягнуць. Завядзём трос пад дзеравіну і высмыкнем на бераг. Так і зрабілі. Да гэтага месца берага Колб падагнаў гусенічны трактар. Ягоныя хлопцы, узброеныя рыдлёўкамі, раскапалі пад вадой дуб, зацягнулі пад калоду пятлю з тросаў і далі трактарысту каманду цягнуць. Трактар зароў, але ягоных конскіх сілаў не хапіла, каб зрушыць дзеравіну з месца. Намацалі і абсеклі тоўстыя бакавыя галіны. Ні з месца. Давялося клікаць яшчэ адзін трактар. Але і два трактары не змаглі адразу выцягнуць калоду — ад вялікай натугі лопаў трос. Дуб раскопвалі больш, цягалі ўбакі, намацвалі знізу і адпілоўвалі і адсякалі галіны. Урэшце дуб паказаўся з-пад вады. Чорнае дрэва было таўшчынёй у некалькі абхватаў, з вострым, як бы сколатым камлём.

Популярные книги

Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…

Поделиться книгой

arrow_back_ios