Рейтинг книги:
5 из 10

Святло зямлі Неўрыда

Навасельцава Ганна

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Святло зямлі Неўрыда» автора Навасельцава Ганна в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Святло зямлі Неўрыда», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Святло зямлі Неўрыда

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 10
Год:

Отрывок из книги

Ад сну яго абуджае лес. Вяртае такая знаёмая лясная песня, памяць пра якую не змагло сцерці нават чорнае небыццё. Неўр не чуў яе безліч часу. Не чуў у той бездані няпамяці, якая адбірае ў любой смяротнай істоты ўсе зямныя ўспаміны. Але насуперак усім магічным скрыжалям, неўр памятаў сябе, а таму памятаў і песню. Песню, якая цяпер вітала яго нараджэнне. Плыў над зямлёй спеўны лясны шолах. Пераліваючыся, ляцелі зыкі ад цёмных шатаў яго, неўравых, ялін. Яны, мудрыя, шапацелі пра сонца, сіняе бясхмарнае неба і зямлю, якая купаецца ў сонечным святле. Змрочныя яліны віталі гэты свет, хоць самі побач з яго жыццядайным святлом былі толькі сумнымі ценямі. Але гэтыя цені ведалі вялікую патрэбу святла. Вялікую патрэбу жыцця. Як і кожнае, яго, неўрава, жыццё было святлом. І лясная песня вітала новае жыццё. *** Лясная песня вітала жыццё. Мудрыя лясныя яліны віталі неўрава нараджэнне. Так як калісьці ў мінулым жыцці славілі ягоную магію лясы Неўрыды. Удзячныя, калыхалі свайго чарадзея зялёныя шаты. І ведаў тады неўр, што стварае яго чары цёмны дух лесу, якому падуладная гэтая прастора. Неўр быў народжаны лесам, і таму ён сам, як і лес, быў цёмным. Непрадказальным у сваім чарадзействе, скрыт­ным у сваіх таямніцах, невядомым да апошняй мяжы сваёй сілы. І цяпер неўр памятаў, што ён цёмны, што ягоная магія бярэ вытокі ад лесу, а заспакоены ў глыбінях свядомасці ваўкалак — яго дарунак. Неўр гэта памятаў, але вітальная лясная песня не пазнавала яго, не бачыла сваім. Мудрыя яліны не памяталі. Яны нарадзіліся і ўвайшлі ў сілу пасля яго, неўравай, смерці.

Популярные книги

Святло зямлі Неўрыда

Поделиться книгой

arrow_back_ios