Рейтинг книги:
5 из 10

Спеў аб Гаяваце

Лангфэла Гэнры

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Спеў аб Гаяваце» автора Лангфэла Гэнры в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Спеў аб Гаяваце», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Спеў аб Гаяваце

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 14
Год: 1969

Содержание

Отрывок из книги

II. Чатыры вятры «Слаўся, дужы Мэджэківіс!» — Гучна воіны крычалі I дзяды, калі з паходу Ён прынёс дамоў Свяшчэнны Пояс з вампума, здабыты Ім на Поўначы Суровай, Дзе труса, Вабаса, царства. Выкраў ён Свяшчэнны Пояс У Вялікага Мядзведзя, З шыі зняў у Мішэ-Моквы, Што пагрозай слыў усюды, Зняў тады, як на вяршыні Спаў мядзведзь камлыгай грузнай, Глыбай той, што заімшэла, Глыбай той, што ў плямах бурых. Да яго ён падкрадаўся Гэтак ціха, гэтак блізка, Што чырвоны кіпець звера Ледзь яго не дакрануўся. Як здымаў ён Пояс Вампум Па вачах — мядзведзь не бачыў, Па вушах — не чуў асілак, Як здымаў па доўгім носе — Ноздры чорныя, нібыта Рукавіцы скураныя, Мэджэківісавы пальцы Цёплай парай сагравалі. Потым паліцаю ёмкай Замахнуўся і з працяглым Гучным крыкам Мішэ-Мокву Між вачэй ударыў моцна Пераможны Мэджэківіс! Як аглушаны грымотай, Уставаў Мядзведзь Вялікі, Ледзьве ён падаўся ўперад, Як затрэсліся калені, I, на лапы сеўшы грузна, Ён заенчыў, быццам баба. А магутны Мэджэківіс Перад ім стаяў бясстрашна, Смеючыся з Мішэ-Моквы, Прамаўляючы з пагардай: «О мядзведзь! Ты — Шагадая! Не герой, якім лічыўся, Бо іначай ты б не енчыў, Не стагнаў, не выў, як баба! З вашым племем пачалі мы Бой даўно, і хто дужэйшы — Ты цяпер пераканаўся. Ваша племя палахліва Ад пагрозы ў лес знікае! Калі б ты мяне падужаў, Перад смерцю я б не енчыў. Ты ж увесь свой род няславіш Тым, што поўзаеш і стогнеш, Як агідны баязлівец, Як нікчэмны Шагадая». Потым паліцай ударыў Зноў мядзведзя Мэджэківіс Між брывей, і трэснуў чэрал Пад бязлітасным ударам, Нібы лёд пад рыбаловам. Так загінуў Мішэ-Моква, Так сканаў Мядзведзь Вялікі, Страх і жах усіх народаў. «Слаўся, дужы Мэджэківіс! — Людзі ўсе яго віталі.— Слаўся, слаўся, Мэджэківіс! I ад гэтых дзён навечна Быць табе Заходнім Ветрам, Так, як бацьку над сынамі, Над вятрамі — уладарыць. Ты цяпер не Мэджэківіс, Ты цяпер — Заходні Вецер!» Бацька ўсіх вятроў на свеце, Ён сабе навек пакінуў Кэйбіен, Заходні Вецер, А сынам аддаў другія: Вебану — Усходні Вецер, Шавандазі — Вецер Поўдня; А Паўночны люты Вецер — Аддаваў Кабібаноку. Малады, прыгожы Вебан! Гэта ён нясе евітанне, Гоніць стрэламі праменняў Змрок начны з далін і ўзгоркаў То яго чало і шчокі Афарбованы зарою, А прызыўны голас будзіць Паляўнічага і звера. Адзінокі ў небе Вебан! Хай яму спявалі птушкі, Хай яму на лузе кветкі Пах духмяны разлівалі, Хай яго прыход шумлівы Сустракалі луг і рэчка, Ды заўсёды сумаваў ён: Адзінокі ў небе Вебан. На зямлю глядзеў аднойчы Рана ён, як вёска спала I туман бяліў палотны; I ў той час на ўсходзе сонца Запрыкмеціў ён дзяўчыну, Што хадзіла і збірала I чарот і доўгі шпажнік Па-над рэчкаю ў даліне. З той хвіліны бачыў Вебан Што ні дзень дзяўчыны вочы, Як блакітныя азёры, На яго яны глядзелі, З ім чакаючы спаткання; Пакахаў дзяўчыну Вебан: Бо яна была самотнай На зямлі, а ён — у небе. Песціў сонечнай усмешкай Ён каханую дзяўчыну, Ціхім словам і ўздыханнем, Ціхім спевам заляцаўся, Ціхім шэптам дрэў вячыстых, Кветак слодыччу духмянай. Прытуліў пасля да сэрца, Яркай чырванню ахутаў — I дзяўчына задрыжала На грудзях ягоных зоркай. Так да нашых дзён у небе Карагодзяць неразлучна: Вебан, побач Вебан-Ананг — Вебан і Світання Зорка. Сярод айсбергаў спрадвечных, Дзе труса, Вабаса, царства, Лютай сцюжы панаванне, Вецер жыў — Кабібанока. Гэта ён увосень лісце Размалёўвае старанна Фарбай жоўтай і чырвонай, Гэта ён нясе завеі, Злосна ў лесе завывае, Лёдам скоўвае азёры, Вастракрылых чаек гоніць, Гоніць чаплю і баклана У далёкі цёплы вырай, Дзе прытулак іх на ўзмор'і, Там, дзе царства Шавандазі. Выйшаў раз Кабібанока З ледзяных сваіх палацаў, Злосны, рынуўся на поўдзень Па зямлі, скаванай сцюжай, Валасы яго даўгія, Зацярушаныя снегам, Валакліся чорнай рэчкай — Чорнай стужкаю зімовай. На зямлі, скаванай сцюжай, Зімаваць чырок застаўся, Што цягаў балотам снежным За сабою нізкі рыбы: Жыў той Шынгебіс самотна Без братоў сваіх, якія Падаліся ў цёплы вырай. Закрычаў Кабібанока Гнеўна: «Хто сабе дазволіў Пагарджаць Кабібанокам? Хто ў маім застаўся царстве, Калі Вава і Шух-шух-га, Гусь здзічэлая і чапля, Адляцелі ў цёплы вырай? Я вігвам яго зруйную, Я ачаг ягоны знішчу!» I прыйшоў Кабібанока На парог варожы ноччу. Ён намёў сумётаў горы, Выў ад злосці ў дымаходзе, Трасучы шалёна дзверы. Смелы Шынгебіс ніякай Не звяртаў на гэта ўвагі. Ён агонь свой забяспечыў Харчаваннем — аж чатыры Сухадрэвіны цяжкія, Па адной — на кожны месяц, А галодны страўнік — рыбай, Сам жа, сыты і сагрэты, Пеў ён: «О Кабібанока, Ты — мой нудны спадарожнік!» I тады Кабібанока У жыллё ўварваўся злосна; I хаця адчуў дыханне Ледзяной зімовай сцюжы Смелы Шынгебіс, ды гучна Не пакінуў ён смяяцца; Павярнуў палена толькі, Каб ярчэй агонь успыхнуў, Запалаў і заіскрыўся. З твару, з кос Кабібанокі, Зацярушаных завеяй, Кроплі падалі на прысак, Пакідалі наздраваты След, як дождж у пыле цёплым, З кос, нібы са стрэх вясною, Кроплі падалі, тачылі Прысак той, як дрэва шашаль. Пераможаны пякельным Тым агнём і раззлаваны Спевам, выскачыў з вігвама На прастор Кабібанока, Цяжка тупаў па сумётах; Дзе ішоў ён, там рабіўся Пад нагамі снег цвярдзейшы, На азёрах — лёд таўсцейшы, Гучна клікаў, каб выходзіў Дзёрзкі Шынгебіс з вігвама, На заснежаным балоце Пачынаў з ім бой адкрыты. Выйшаў Шынгебіс з вігвама; З Ветрам Поўначы змагаўся Усю ноч ён на балоце, А пад раніцу дыханне Заняло ў Кабібанокі, Хватка лютая прапала, I пачаў ён на світанні У палац свой адыходзіць, Дзе труса, Вабаса, царства,— Сорам гнаў яго на Поўнач. Як сустрэў, так і праводзіў Дзёрзкі Шынгебіс асілка Песняй: «О Кабібанока, Ты — мой нудны спадарожнік!» Шавандазі, тлусты, сонны, Жыў на поўдні, дзе ў дрымотным Бляску сонечных праменняў Увесь час пануе лета. Гэта з ласкі Шавандазі Шоша, ластаўка, вясною Прылятае, а таксама Гусі дзікія, Авейса, Сіваграк, і летам маем Мы тытунь ды вінаграду Гронкі з ласкі Шавандазі. Дым, што з люлькі Шавандазі, Поўніць водарам паветра, На зямлю кладзецца парай, Цьмяным бляскам — на азёры, На абрысы гор — смугою, Ён у Месяц Лыж прыносіць У Паўночную Краіну Мяккай восені дыханне. Бесклапотны Шавандазі! Толькі раз азмрочыў ценем Ён свой твар, тугою — сэрца: Неяк, гледзячы на поўнач, Ён убачыў сярод стэпу Адзінокую дзяўчыну, Адарвапь вачэй не мог ён Ад яе фігуры зграбнай. Быў на ёй убор зялёны I былі, як сонца, косы. Дзень за днём глядзеў маўкліва Ён на косы залатыя, Уздыхаў, і сэрца шчырым Разгаралася каханнем Да пяшчотнае дзяўчыны. Але быў гультай заўзяты Бесклапотны Шавандазі, Тлусты, сонны, нерухомы: Уздыхаў, пайсці марудзіў Да каханай на спатканне, Толькі ўсё глядзеў на косы I на стан дзяўчыны прэрый. Ды аднойчы на світанні Ён заўважыў, як змяніўся Твар дзяўчыны, як раптоўна Збляклі косы залатыя. «О мой брат з Краін Паўночных, Дзе труса, Вабаса, царства, Дзе ўладарыць Сівер Люты! Ты дзяўчыну ўкраў, якую Я лічыў сваёй каханай, Ты яе Паўночнай казкай, Казкай Сіверу прывабіў!» Так няшчасны Шавандазі Хмаркам скардзіўся дарэмна, I блукаў спякотным стэпам Вецер Поўдня, поўны палкіх Уздыханняў Шавандазі, Ад якіх паплыў паветрам Белы пух, нібы сняжынкі. Так загінула дзяўчына Ад дыхання Шавандазі, А з вачэй яго навечна Зніклі косы залатыя. Як ты жорстка памыліўся, Летуценнік Шавандазі! Ты ўздыхаў не па жанчыне, Ты глядзеў не на дзяўчыну, А на кветку-абдзіманку. Ты ўздыхаў па ёй сардэчна, З пачуццём такім гарачым, Што твой подых, быццам вецер, Па зямлі яе развеяў. Бедны, бедны, летуценнік! Так магутны Мэджэківіс, Уладар вятроў, у небе Месца ўсім сынам акрэсліў, Удакладніў абавязкі; Так пакінуў Мэджэківіс За сабой Заходні Вецер.

Популярные книги

Спеў аб Гаяваце

Поделиться книгой

arrow_back_ios