Рейтинг книги:
5 из 10

Шляхам жыцьця

Купала Янка

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Шляхам жыцьця» автора Купала Янка в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Шляхам жыцьця», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Шляхам жыцьця

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 34
Год: 1913

Содержание

Отрывок из книги

Каб я князем быў… Каб я князем быў ўладарным Гэтых ніў і хат, — Быў бы князем гаспадарным, Вёў бы добры лад; На пасадным мейсцы б селі Права і закон, Праўду вечную ўсе б мелі — Вечавы свой звон. Не цягнуў бы я з падданых Крыўдай соль і хлеб, — Кожны сам сабе ад рана Малаціў бы цэп. Каб я сонцам залацістым Плаваў над зямлёй, Быў бы сонейкам вячыстым Летам і зімой. Не лажыўся б на разлогі Непраглядны цень, Асьвятляў бы ўсе дарогі Ўночы і удзень. Гадаваў бы ў вечным цьвеце Поле і лугі, Распаліў бы ўсе на сьвеце Путы-ланцугі. Каб я рэчкай быў міжгорнай На зямлі маёй, Быў бы рэчкай жыватворнай Для старонкі ўсёй. Ажыўляючай крыніцай Быў бы наяву, Чыстай, шклістаю вадзіцай Змыў бы сон-траву. На засушаныя кветкі Клаўся бы расой I каціўся б праз палеткі Сьветлай паласой. Каб я птушкай быў крылатай, Пець і лётаць мог, Быў бы птушкай незаклятай, Па расе ня сох. Груганом бы я ня крумкаў, Не наводзіў сьлёз, А на крыльлях нашу думку Да Бога б панёс. Крыўду-ведзьму нашых межаў Беднату і цьму, — Ўсё б папраўдзе, як належа, Вылічыў яму…

Популярные книги

Шляхам жыцьця

Поделиться книгой

arrow_back_ios