Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў

Антонаў Андрэй

Антонаў Андрэй - Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў скачать книгу бесплатно в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Размер шрифта
A   A+   A++
Читать
Cкачать
Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў ( Антонаў Андрэй)

Лёс хоку

Хоку — паэтычная тэлеграма

Рамон Гомес дэ ла Серна

Існуе безьліч паэтычных формаў, і кожным разам паэт выбірае адну-адзіную, каб менавіта ў яе пераліць уласныя пачуцьці. І можна ўявіць, як нячаста некалькі розных паэтаў абіраюць падобную форму і працуюць у ёй. Для эўрапейцаў традыцыйна абранымі былі трыялеты, актавы, санэты, але ў дадзеным выпадку мы прадстаўляем зборнік хоку.

Хоку — трохрадкоўе, якое бярэ выток у японскім вершаскладаньні. Разам з рубаі і танка хоку — гэта прыклад усходняй вершаванай мініятуры. Хоку пісалі вялікія старажытныя японскія паэты Басё, Бусон, Іса. У ХХ ст. гэтай мініятураю захапляліся Сікі, Кёсі, Дакоцу… Папулярнасьць хоку выйшла за межы Японіі, трохрадкоўі пішуцца ва ўсім сьвеце. Да прыкладу, выдатныя хоку па-гішпанску складаў знакаміты аргентынец Хорхе Луіс Борхес:

Вось мая рука, Што некалі кранала Твае валасы.

Зборнікі хоку выдавалі паэты ў Францыі і ў Эстоніі. Што тычыцца тутэйшых умоваў, дык кніга хоку беларускіх паэтаў была падрыхтаваная яшчэ ў 1986 годзе, але не знайшла выдаўца, бо ў БССР нават нязвыклая форма ўспрымалася як дысыдэнцтва.

Кожная кветка красуе ў свой час. Праца над зборнікам паціху працягвалася. У пэрыядычным друку зьяўляліся публікацыі хоку. Побач друкавалася шмат іншых трохрадкоўяў і мініятур, але яны або не вытрымлівалі кананічную колькасьць складоў (5-7-5), або ігнаравалі абавязковыя для хоку эстэтычныя патрабаваньні. А тэкст хоку мусіць адпавядаць шматлікім характарыстыкам. Некаторыя зь іх былі кананізаваныя яшчэ да ХVІІ ст… ЮГЭН — запаветная прыгажосьць, глыбіня, неспазнанасьць да канца, існасьць, нязьменнасьць… МАКОТО — ісьціна, праўда, сапраўдная справа, сапраўднае слова… АВАРЭ — зачараваньне, чароўнасьць… МОНО-НО АВАРЭ — чароўнасьць рэчаў…

Пазьней Мацуа Басё распрацаваў дадатковыя эстэтычныя каноны складаньня хоку. На яго думку, верш мусіў увасабляць наступнае: САТОРЫ — азарэньне, прасьветленасьць, духоўнае абуджэньне, раптоўнае адкрыцьцё ісьціны, яднаньне душы чалавека і прыроды, адсутнасьць рацыянальнага элемэнту ў творчым працэсе… САБІ — паціна, сьлед мінулага, заміраньне, пацямненьне, згасаньне, адзінота, самота, прасьветленая адзінотнасьць, адчужанасьць ад штодзённай мітусьні, затуханьне сьвядомасьці… КАРУМІ — лёгкасьць… ХОСОМІ — тонкасьць, ломкасьць, крохкасьць, суперажываньне, зьліцьцё са сьветам, расплываньне ў сьвеце… СІОРЫ — гнуткасьць, маркота, сум, спачуваньне… ФУЭКІ-РЮКО — нязьменная зьменлівасьць, адзінства руху і спакою, хамэлеоннасьць… ФУГА-НО МАКОТО — сапраўднасьць прыгажосьці…

У часы Басё, калі складалася кананічная форма хоку, існавала нязьменная зьмена прыроды, паступовае й непераадольнае кола пораў году, за вясною прыходзіла лета, і пазначэньне сэзонаў было гэтаксама абавязковым. Цяпер, напрыканцы ХХ ст. з вынаходніцтвам хуткасных апаратаў для перамяшчэньня можна зьмяняць асабіста для сябе чаргаваньне пораў года, памяняць марозную зіму на сьпякотнае лета і сустрэць Новы год не ў засьнежаным Менску, а ў сьпякотным Бангкоку. Іншы час, новая нязьменная зьменлівасьць — ФУЭКІ-РЮКО — чакае сваіх паэтаў і сваіх канонаў хоку.

А зборнік з хоку беларускіх паэтаў — невялікі востраў у плыні сучасных нязьменных зьменаў.

Уладзімір Адамчык.

Максім Танк

* * * Рэкі, як людзі, сьпяшаюцца да акіяну — сваёй нірваны. * * * Неразлучнымі толькі пакінуў нам Буда Жыцьцё і Сьмерць. * * * Бічую, бы Ксэркс, мора за разьбітыя мае караблі. * * * — У будучыню ды на раскрышаных крылах? — сьмяецца сьлімак. * * * Быццам той алень, што згубіў панты, бягу і падаю. * * * Набыў ракаўку. Цяпер я — не самотны. Гавару з морам. * * * Над Фудзіямай — драконы бліскавіцаў. Цьвіце сакура. * * * Пацеркі пэрлаў — сьлёзы асірацелых рыбацкіх удоў.

Уладзімір Арлоў

* * * Грэйся, яшчарка, паміж цёплых камянёў. Доўжыцца жнівень. * * * Маленькі сьлімак задумаўся пра вечнасьць на цёплай рэйцы. * * * Няўжо, крыніца, ты дасюль ня ведаеш, як мяне завуць? * * * Узгорак, белы ад дзьмухаўцовых куляў, глядзі, не ўзьляці. * * * Там, на гарышчы ў пушцы з жаўнерыкамі жыве маленства. * * * Чаму ты маўчыш, зязюля-прарочыца, у маім садзе? * * * Дзьмухаўцовы пух у тваёй жарай грыўцы. Скончыўся травень. * * * Пялёсткі вішняў прыплылі па рачулцы з майго дзяцінства. * * * Зялёны вецер прынёс з таго берага згадкі пра цябе. * * * Пярсьцёнак-зьмейка, толькі ён застаецца берагчы цябе.
Скачать книгуЧитать книгу

Предложения

Фэнтези

На страница нашего сайта Fantasy Read FanRead.Ru Вы найдете кучу интересных книг по фэнтези, фантастике и ужасам.

Скачать книгу

Книги собраны из открытых источников
в интернете. Все книги бесплатны! Вы можете скачивать книги только в ознакомительных целях.