Рейтинг книги:
5 из 10

Песьня пра зубра

Гусоўскі Мікола

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Песьня пра зубра» автора Гусоўскі Мікола в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Песьня пра зубра», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Песьня пра зубра

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 6
Год: 1980

Содержание

Отрывок из книги

3 Шмат мог сказаць аб зуброх кожны ў нас паляўнічы. Што ж да мяне — паляваць я ўжо, хіба, ня буду: Час хваляваньняў мінуў і жыве толькі памяць Сумнага сэрца… Вяртаюся думкай туды я, Ўдзень і ўначы пасткі памяці зноў расстаўляю, Сочачы пільна за кожным каштоўным імгненьнем, Згубленым некалі, сяньня ж, на жаль, незваротным. Што з тых спамінаў! Вярнуць даўніну немагчыма. Гонішся сьледам за згубленым часам, сьмяротны, І не здагоніш — забіты… Няхай сабе й гіне, Часу бурліваму волі сваёй не накінеш… Што ж я чакаю? Пара ўжо за працу мне брацца. Вусьцішна ўсё-ткі: начытчыкаў чым ты задзівіш? Зьведалі ўсё яны, столькі згарнулі бачынаў! Хай сабе спраўдзяць па кнігах, які зь сябе зубар, Але ды будзе вядомы й мой ім дадатак: Тайніцу крыюць бары й напішу я пра справы, Што не знайсьці вам ні ў кнігах, ні ў граматах даўных. Нават і Паўлюс Дыякан, у Дзеяньнях тых Лянгабардзкіх, Нам аб памерах зубровага цела ня кажа, Піша адно, што на скуры забітага зьвера Спалі — там дзесьці — пятнаццаць ажно паляўнічых! Не захапляўся ніколі ні скураю я, ні рагамі, Як разьбіралі на ловах у пушчы здабычу… Я паляўнічыя сьцежкі разьведаў з маленства, Зьведаў цяжары жыцьця, яго працу й турботы, Собіла ж мне бо — із Рэчы пасполітай родам — Край мой гушчарны, ня ў прыклад паэтам даўнейшым, Крокам наважным з канца ў канец перамераць. Змалку вучыўся я ў бацькі майго — зьвералоўцы — Сьцішнай хадою прасочваць лясныя гушчары, Зоркасьцяй вока у логаве зьвера высочваць… Кемлівасьць, нюх — паляваньне бязь іх гэта кпіны: Ступіш ізь ветрам, а зьвер ужо счуяў, схаваўся. Колькі ж ён поту сагнаў зь мяне ўзімку, у сьцюжу, Дзіды з пляча прымушаючы кідаць з разгону! Колькі я сконаў зьлічыў, зграй браханьня начуўся Дзіцем яшчэ, брыдучы сьледам лоўчага-бацькі! Сьцяміў усё: скуль выходзіць мядзьведзь ізь сям'ёю, Як і калі йдзе вяпрук на папас у дуброву, Пасткі як трэба стаўляць на ласёў палахлівых, Каб як пятлі не заўважыў і ў сетку ускочыў. Бачыў і чуў, як ад стрэлаў трымцела паветра, Цяжка, з бурчаньнем на сьнег асядала здабыча, Бачыў, як коньнік мільгае ў гушчары, як пырскі Зыркай крыві і яго й гурбы сьнегу чырвеняць. Вось жа-ж у гэткіх прыгодах у нашай старонцы Часта быў зь іншымі роўны я ў справах лавецкіх: Рэкі лясныя, Дняпра паўнаводнага стрыжань Конна з буланым адольваў у гоне за зьверам. Што ж, прызнаюся: ахвотна ў баку б я застаўся, Ды адставаць ад сяброў у нас ганьбай лічылі. Колькі нягод паспытаць давялося мне ў пушчах літоўскіх, А без хвальбы гавару, быў я і спрытны і лоўкі. Творчасьць ляснога майстэрства, мой плод недасьпелы, Ты, чытачу мой, сарві з кроны ягонай нястройнай. Мэта мая — цябе ўзяць на прыроды улоньне, Зь ёй пазнаёміць, і з норавам дзікага зьвера.

Популярные книги

Песьня пра зубра

Поделиться книгой

arrow_back_ios