Рейтинг книги:
6.25 из 10

Подых навальніцы

Мележ Иван

Серия: Палеская хроніка [2]

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Подых навальніцы» автора Мележ Иван в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Подых навальніцы», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Подых навальніцы

Поделиться книгой

Описание книги

Страниц: 90
Год: 1995

Содержание

Отрывок из книги

3 Калі Васіль абганяў Глушакоў, у ім з’явілася нешта нецярплівае, дужае i як бы помслівае. Няхай бачаць, няхай усе бачаць, няхай яна глядзіць! — жыло, падганяла яго дужае i помслівае гэта пачуццё. Абагнаўшы, не згінаючыся ўжо беражліва перад галлём, роўна, уздымна седзячы, ён, здавалася, чуў на спіне позіркі ўсіх, хто сядзеў там на возе, i сярод ix асабліва — помсліва i па-юначы радасна — яе позірк. І ўвесь час, калі ўжо Глушакі прапалі за адным, за многімі паваротамі звілістай дарогі, чуў ён ix позіркі i асабліва — яе. Так, увесь час падганяючы каня, порстка выехаў ён на сонечную шыр лугу, давольна адзначыў, што народу яшчэ не багата, луг яшчэ амаль пусты. «Не апазніўся!» — нібы пахваліў ён сваю гаспадарлівую ўпраўнасць. Калёсы ішлі паўз самы лес, паўз надзелы; за некалькімі абыякавымі наблізіўся, паплыў перад вачыма дзіўна неабыякавы, як бы свой, Чарнушкаў. «І етых няма!» — звыкла падумаў ён, не цешачыся i не шкадуючы; тады, як увайшла гэта думка, вочы яго нецярпліва беглі па Чарнушкавым надзеле, неспакойна шукалі штосьці. Калі спыніліся наводдаль, блізка ад падрослага куста, у Васіля ўсярэдзіне зацеплілася салодкае, добрае i нібы зайздрослівае: «Там!.. Там було!..» Адразу, нібы зусім нядаўняе, не перажытае яшчэ, ажыў, захваляваў незвычайны настрой той незабыўнай ночы, з якой пачалося тады самае лепшае ў яго жыцці.

Популярные книги

Подых навальніцы

Поделиться книгой

arrow_back_ios