Рейтинг книги:
5 из 10

Матчын дар

Гарун Алесь

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Матчын дар» автора Гарун Алесь в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Матчын дар», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Матчын дар

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 11
Год: 1918

Содержание

Отрывок из книги

10. Юдам Да вас, паны, што голасна крычыце Аб прыязьні сваёй да «беднага народу», Што раіце па-лісьсяму: «Маўчыце, Нядоўга вам дамо багацтва, волю, згоду», — Да вас мой гэты верш і словы ўсе благія, Бо слова вы адны, а справамі — другія. «Багацтва вам»… Няма вам нашай веры! Бо ў той жа год ліхі, як ў полі не ўрадзіла, Галоднаму на прокарм хлеба меры Аднэй ня далі вы. I злаялі няміла… Калі для нас жадаеце багацтва, Нашто зь бяздольнага зьдзіраеце апратку? Нашто ж тагды вы плодзіце жабрацтва, Дамы пустошачы бязь ліку, без астатку? «Мы волю вам»… Пракляцьце вам і зь ёю! Чаму ад волі вашай мы стагнаць павінны? Яна ланцуг над нашаю зямлёю; Астрог на наш народ, спакойны і бязьвінны. Ня вюля гэта! Што нам ні цьвярдзіце, Мы вольнымі былі за даўнімі часамі. Ідзіце ж проч! I з воляю ідзіце! Да волі знанае хутчэй мы прыйдзем самі. «Мы згоду вам»… Пакіньце ашуканства! Вы — бойкі братняе чарнейшыя прарокі, Бяз звады вам, нашэптаў, падтыканства Нямілы Божы сьвет, ня ясны, не шырокі. Ня просім вас! Ня трэба вашай згоды! Свае вялікае дзядоўскае багацьце Хаваем мы; ад Бога ўсе народы I бацькі аднаго ўсе дзеці — людзі, брацьця. Адкуль вы к нам? Чыйго племя і роду? Зь якіх краёў прыйшлі бяз праўды і бяз сэрца? І што вам з нас, ад нашага народу? Чаму так жычыце яму хутчэй памерці? Га! Знаем вас, атручаньня найміты: Вы — служкі чорныя Ясьнейшага Мамона, Вы — мора бруд ля берагу намыты; Бяз дум і без мазгоў, вы — золата бяз звона. Зь якіх краёў прыйшлі бяз праўды бяз сэрца? Чаргою воўчаю зьяўляецесь усюды, Дзе клічуць вас для крыўды, для націску На праўду вечную… Вы… імя вам Іуды! Ідзіце ж проч! Бясплодна ваша трата На ласкі лісьсія. Пакіньце слова «брат»! Вы цяжкі сон. Каты… Вы горай ката! Кругом праклятыя, вам бацька, брат — дукат!

Популярные книги

Матчын дар

Поделиться книгой

arrow_back_ios