Паміж "А" і "Б"

Машков Владимир Георгиевич

Машков Владимир Георгиевич - Паміж "А" і "Б" скачать книгу бесплатно в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Размер шрифта
A   A+   A++
Читать
Cкачать

“Раскатурхайце вы гэтага парушальніка…”

А мяне адзін раз па тэлевізары паказвалі! Гэта было, калі я яшчэ ў дзіцячы садок хадзіў. Ведаеце, у той самы, што пры выхадзе з парку.

Аднойчы да нас у садок прыйшла нейкая цётка з круглымі акулярамі на носе. Цётка сказала, што па тэлевізары будуць паказваць канцэрт з нашага дзетсаду, але пакажуць толькі адораных дзяцей, а астатнія павінны сядзець вакол і рабіць выгляд, што ім вельмі весела. І ні ў якім разе не шумець, а толькі пляскаць у ладкі.

Я, канешне, аказаўся неадораным і патрапіў у тую кампанію, якая сядзела ўздоўж сцен і ўсяляк удавала, што ім вельмі весела. Нарэшце мне гэта надакучыла. І калі я ўбачыў, што тэлекамера нацэлілася наўпрост на мяне, імгненна ўстаў на рукі, прайшоў колькі крокаў, спрытна ўскочыў на ногі, усміхнуўся і пачаў тэатральна кланяцца. Як сапраўды артыст. Тэлекамера ўсё яшчэ глядзела на мяне, і мне нават здалося, што я чую, як апладзіруюць гледачы, якія сядзяць дома ля сваіх тэлевізараў.

Але вось тэлекамера зірнула ўжо на сапраўднага адоранага дзіцёнка, а цётка ў круглых акулярах адцягнула мяне ўбок і сказала, што калі я, Валерка Карабухін, буду зрываць перадачу, то яна не ведае, што са мной зробіць.

Гэтак мяне адзін раз паказвалі па тэлевізары.

І ўвогуле, тады, калі я быў маленькім, перадачы ў сто разоў цікавешыя былі, чым цяпер.

Вось фільм паказвалі — я такіх фільмаў даўно не бачыў. Там нашы за шпіёнам гналіся. Спярша на кані, потым на машыне… А шпіён усё роўна ўцёк. Паспеў у самую апошнюю хвіліну ўчапіцца за верталётную лесвіцу — і ўцёк. Але туфель шпіёнскі — ён яго ў спешцы згубіў — трапіла ў рукі следчага. І той — ніколі б не паверыў, калі б сам па тэлевізары не бачыў — па туфлі знайшоў шпіёна. Ён удзень і ўночы вывучаў туфель, быццам гэта была кніга “Праз дваццаць гадоў”. І неяк заўважыў на падэшве след цыгарэты, іншаземнай, канешне.

Следчы адразу ўзбадзёрыўся, згаліў бараду, якая ў яго за гэты час вырасла, бо ён цэлы месяц, нікуды не выходзячы, гарбеў над туфлем, і пазваніў начальніку.

— Барк у нас у руках.

І вось Барк спакойна сабе рушыў па алеі парку і дыміў цыгарэтай. Выкурыў, плюнуў на яе і прыціснуў абцасам да асфальту. А следчы з-за кустоў:

— Рукі ўгору, Барк, ён жа “лялька”, ён жа — “спадарыня”! Пралічыліся? Нашы людзі кідаюць недакуркі ў сметніцу. Зразумела?

Барк спалатнеў і ўзняў рукі.

Так, фільм быў — не адцягнуць ад тэлевізара!

А цяпер — нудота… Мама кажа: “Правільна, так і трэба. Разумныя людзі на студыі працуюць, у саміх, напэўна, дзеці ёсць. Нудныя перадачы для таго пускаюць, каб дзеці самі выключалі тэлевізар і садзіліся за ўрокі або дапамагалі мамам па гаспадарцы”.

Можа, мама і мае рацыю, але ўсё адно нудна. Як у нас на зборах. Вось нядаўна збор быў. Называўся ён “Для чаго мы вучымся?” Дзіўныя людзі — “для чаго мы вучымся?” Нібыта незразумела! Для мам, каб яны ганарыліся намі, калі мы атрымліваем пяцёркі, і для настаўнікаў, каб яны нам тыя пяцёркі ставілі…

Для чаго ж яшчэ?

Галка Наважылава — гэта наш старшыня рады атрада, — расцягваючы словы, сказала: “Абавязкова прыйдзі, Карабухін, цябе разбіраць будзем”. Яна ўсіх у класе па прозвішчы называе, для самавітасці.

Я, па шчырасці, здрэйфіў. Таму што двоек у мяне — не адна, не дзве, а разы ў тры больш. Гальштук дастаў, гладзіў яго доўга, ледзь ён у мяне не згарэў. Прыйшоў у залу, ціха сеў з краю, ціха гляджу і слухаю.

А на сцэне вось што адбываецца. Выходзяць дзяўчаткі і па шпаргалках — а яшчэ выдатніцы — бойка шпараць даклады: “Вучэнне — святло, а невучэнне — цемра”, “Пяцёркі — нашы пуцяводныя зоркі”, “Веды — нашы крылы”… І ўсё так гладка і зграбна. А пра нас, пра двоечнікаў, ані слова, ані паўслова, ну зусім анічога не кажуць. Вось, думаю, любата…

А даклад ідзе за дакладам, і ўсе такія доўгія… І адчуваю я, што павекі мае зліпаюцца, а галава так і хіліцца да спіны рыжага Ўладзькі Шлыка, што сядзіць наперадзе мяне.

Заснуў я, спадары! А скажу я вам па сакрэце, уначы я храплю жудасна. Нават мама, звыклая да майго храпу і свісту, і тое часам спалохана падхопліваецца і лаецца:

— Сумлення ў цябе няма. Цэлы дзень на нагах, дай хоць уначы адпачыць.

Я кажу:

— Я больш не буду, мама. — І засынаю.

Дык вось, на зборы, акурат калі наш акулярнік — Лёнька Аляксандраў з трыбуны сказаў: “У нас ёсць асобныя вучні, якія не зусім разумеюць, як неабходныя веды нам, тым, хто ідзе на змену нашым бабулям і дзядулям, нашым бацькам, дзядзькам і цёткам”, - акурат у гэты момант з майго рота вырваліся першыя хрыплыя гукі.

Гэта было як сінгал горна, які будзіць на зары піянерскі лагер, як школьны званок, што весела і бесцырымонна перарывае нудлівы ўрок! Усе радасна паўскоквалі, сталі паказваць на мяне пальцам і рагатаць.

Але мне пра гэта потым расказалі. А тады я нічога не чуў і не бачыў і толькі сваё “хр-р-р!” прадаўжаў.

Тут Галка Наважылава як зыкне:

— Раскатурхайце вы гэтага парушальніка!

Я адразу прачнуўся, абвёў позіркам аднакласнікаў, якія заліваліся рогатам, панурыўся і пашкандыбаў да выхаду.

А мне наўздагон Лідзія Іванаўна, класная:

— Карабухін, каб заўтра быў у школе разам з маці!

Прыватнаўласніцкая рэйка

Вы, спадары, хочаце даведацца, што было пасля збору?

Ой, спадары, не пытайцеся. Пасля збору быў яшчэ адзін збор.

Наша важатая Кіра сказала:

— Трэба асудзіць Карабухіна.

Я спытаў:

— На колькі?

Важатая Кіра не зразумела:

— Што на колькі?

— Я хачу спытаць, на колькі гадоў мяне асудзіць?

Важатая Кіра ўся спалатнела.

— Ты, Валерый, ніяк не навучышся весці сябе па-людску.

Важатая Кіра — з 10 “А”. Іх там цэлы клас рыхтуюць у важатыя, вучаць, як знаходзіць падыход да дзяцей, то бок да нас. І, напэўна, Кіры ўнушылі: “З дзецьмі патрэбна строгасць, інакш яны на шыю сядуць”. Або штосьці накшталт таго. Вось яна і прымяняе свае веды на практыцы.

— Дарагія мае, хто хоча выступіць? — хадзіла па радах і тармасіла ўсіх важатая Кіра. Потым павярнулася да Галкі Наважылавай:

— Што ж ты, Наважылава, не вядзеш? Вядзі.

І Галка павяла:

— Ну, гаварыце ж, гаварыце! Хто хоча сказаць?

Аднакласнікі ўнікалі палкіх Галчыных вачэй, нізка схілялі галовы, робячы выгляд, быццам нешта разглядаюць на выцертых уласнымі рукамі партах.

— Вы што — салідарныя з ім? — важатая Кіра паказала на мяне.

Я выпнуў грудзі, каб мяне можна было лепей разгледзець. Аднакласнікі ўпарта і горда маўчалі.

— Дык вы лічыце, што гэта вельмі добра — на піянерскім зборы храпці? — Важатая Кіра пачала нервавацца.

Я паматаў галавой. Кіра стаяла да мяне спінай і нічога не заўважала. Аднакласнікі ўсміхнуліся і хорам адказалі: “Не!”

— Потым Карабухін зусім распяражацца, пачне і на ўроках храпці, а там — кукарэцаць, мяўкаць. — Голас у важатай Кіры звінеў і мацнеў.

— Я не ўмею кукарэкаць, — не вытрымаў я. — І мяўкаць таксама не ўмею.

Я не люблю, калі мне прыпісваюць таленты, якіх у мяне няма. У мяне сваіх досыць, магу пазычыць, каму трэба.

Таварышы мае так і палеглі з рогату. А важатая Кіра сказала, што яна больш не можа, што такога нахабніка яна бачыць упершыню і што яна пойдзе скардзіцца дырэктару.

Мне было шкада важатую Кіру. Яна ўвогуле добрая, але чаму яна не можа зразумець, што я хроп не знарок? Крыўдна, калі цябе не разумеюць.

Нядаўна мне сказалі: “У цябе, Карабухін, толькі адны дрэнныя ўчынкі. А ты праяві сябе ў нечым добрым, карысным… Вось заўтра ўвесь клас ідзе збіраць металалом. У цябе ёсць шанец зарабіць добры ўчынак”.

“Ладна, — падумаў я. — Калі ў мяне толькі дрэнныя ўчынкі, хай будзе адзін добры”. І я пайшоў збіраць металалом.

На Пясчанай вуліцы знеслі некалькі старых развалюх. Там сяміпавярхоўку сабраліся будаваць. Мы пашнарылі трохі ў пошуках жалезных ці любых іншых скарбаў. І раптам я спатыкнуўся аб нешта і ледзь не ўпаў. Зірнуў — жалезная рэйка. Хацеў падняць — ого-го-го — вось гэта вага.

Скачать книгуЧитать книгу

Предложения

Фэнтези

На страница нашего сайта Fantasy Read FanRead.Ru Вы найдете кучу интересных книг по фэнтези, фантастике и ужасам.

Скачать книгу

Книги собраны из открытых источников
в интернете. Все книги бесплатны! Вы можете скачивать книги только в ознакомительных целях.