Рейтинг книги:
5 из 10

Над ракою Арэсай

Купала Янка

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Над ракою Арэсай» автора Купала Янка в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Над ракою Арэсай», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Над ракою Арэсай

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 3
Год:

Содержание

Отрывок из книги

ІІІ Як з плеч гара звалілася 3 нялёгкай гэнай з'явай. 3 «пяцёркай» расквіталіся I далей зноў за справу. У думках прасвятлелася У камунараў нашых, Камуне новастворанай Разлад ужо не страшан. Кіпіць работа цяжкая Ад рання і да ночы, Ніхто не йдзе з дакорамі — Такі ўжо люд рабочы. Загон балотны шырыцца, Ачышчаны з карэння, Іграюць пілы пілынчыкаў — На дошкі йдзе бярвенне. Адны рыхтуюць торфішча Для севу безупынку, Другія — дрэва звонкае Пад новыя будынкі. Цягнулася так месяцы, Ды выплыла такое, ІПто не хапае нечага Камуне маладое. Яны ўсе аглядзеліся, Што ў іх няма жанчынаў, Што так без гаспадыніных Рук трудна жыць мужчынам. * Сход. На сходзе, як звычайна Старшынёй таварыш Модзін; 3 нейкай думкаю патайнай Сход вачыма ён абводзіць. — Буду коратка мець слова,— Кажа ён, як бы меў клопат: — Для камуны нашай новай Жанчын трэба, ну, і ўсё тут. — Трэба! Трэба! — стогалосна Загучэла гулка маса, Ажно рэха пайшло ў соснах Ад тэнораў і ад басаў. — Галасую! — крычыць Модзін. — Так прыняць? нашто час траціць! I прынялі, і ніводзін Проць не меў чаго сказаці. — Дык вось, — Модзін далей кажа, Па чарзе дадому едзьце, I хай кожны з вас разважа, Як і што мець на прымеце. Ліквідуйце гаспадаркі — Парасят, авечак, коні, I прывозьце у камуну Камунаркі, хоць сягоння. Хто жанаты — вязі жонку,— Без падушкі ці з падушкай; Хто не мае жонкі,— звонку Пашукай сабе падружку. Пасля гэтакай прамовы Ідуць весела дахаты, Усе давольны з пастановы — Нежанаты і жанаты. I жаніцца, дык жаніцца,— Байцы рады пастарацца,— Святлей будзе у святліцы, Ямчэй пойдзе ў полі праца. А ў рабоце на балоце Немалая будзе помач, Бо жанчына пры ахвоце Не паддасца ўжо нікому. * Шум і гоман вакол, А што за навала? То камуна ужо Ўдвойчы большай стала. I работа пайшла Там спарней удвое, Камунарскі народ Ходзіць буйным роем. Ідзе ў свет новы год — Дзевяцьсот трыццаты; Які ж будзе, які: Бедны ці багаты? Бягуць дні, як вада, Снег ужо сыходзіць — Сваё права вясна На зямлі заводзіць. Лес зялёны шуміць, Песнямі заліўся, Над палянкай цвірчаць Жаўрукі у высі. А ў камуне, глядзі, Вялікае свята: Трыста гектар зярна Засеяў ім трактар. Пахаджаюць сабе Зважна камунары Каля першай сяўбы, Як тут гаспадараць. Пахадзілі сабе Ды зноў у балота — Карчаваць ды араць Ударнаю ротай.

Популярные книги

Над ракою Арэсай

Поделиться книгой

arrow_back_ios