Рейтинг книги:
5 из 10

На Дзяды

Купала Янка

На Дзяды

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 1
Год:

Содержание

Отрывок из книги

Хто там стогне так на ўзьмежку, На капцы у полі? Як згубіўшы к долі сьцежку, Як ня знаўшы долі. Ці там вецер водзіць гулі Так па самагубе, – Бы сваё дзіцё матуля Песьціць ды галубе? Ці над бацькаўскай магілай Жаліцца сіротка, Ці сваёй шукае мілай Хлопец-адзінотка? Ой, не плача брат над братам На мяжы кургана, А бядуе так душа там – Зьвязана, скавана. Хто умее слухаць, можа Шмат пачуць чаго там; Як прычытвае, нябожа, Бы Лазар пад плотам. Не жылося мне даўней так (Льецца гэткі голас), Не такі мой быў палетак, Іншы меў ён колас. Шла мая ў даль дзіва-сіла, Як бы хвалі Нёмну; На касе сваёй насіла Княжацку карону. Ніў маіх ніхто б ня зьмерыў, Не зьлічыў сялібаў; Мела ў пушчах многа зьвера, Многа ў водах рыбы. Засядала, расьцьвітала За гадамі годы; Залатыя думкі ткала З шчасьця і свабоды. Мелі страж гранічны вехі; Гадавала дзетак І чакала зь іх пацехі, Як вясною з кветак. Трох сыноў дала судзьбіна Да майго парога, А такія – сын у сына, Як нідзе, ні ў кога! Іх пясьціла, як умела, Ласкаю вясёлай; …

Популярные книги

На Дзяды

Поделиться книгой


Notice: Undefined index: book_series in /home/fantasy/fanread/www/templates/fr/tpl/book_view.tpl.php on line 175
arrow_back_ios