Ягамосць

Сыс Анатоль

Сыс Анатоль - Ягамосць скачать книгу бесплатно в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Размер шрифта
A   A+   A++
Читать
Cкачать

Перад Богам

Я думаў, вершы мае відушчыя, аж пакуль не аслепнуў сам ад маланкі, самім жа пушчанай, я гарэў, як бязбожны храм, сам сабе я ў ім здаўся богам, адпускаў сам сабе грахі — грызла ганак, вяла дарога зноў на д'яблавыя кругі, ад яго я вяртаўся ў поўсці і калі цалаваў свой крыж, ён адбіткам жахлівым помсціў, бы люстэрка ці д'яблаў віж, і тагды я складаў малітву, можа, ў соты свой самасуд, той малітвай, нібыта брытвай, сашкрабаў у адчаі бруд, і ў адчаі я рэзаў вочы, і жахаўся крыві сваёй, і жагнаўся — набожна, тройчы, — і агідны жывёльны лой з гострай брытвы маёй малітвы, быццам гной, патыхаў маной. Я пакінуў свой храм смярдзючы, азірнуўся на купалы, а святыя ў маіх анучах неслі кроў маю на сталы, а я, голы, як здань, бяскроўны, у чыесьці ступаў сляды, перад Богам жывёле роўны, нёс грахі свае на клады, і глыбела за мной сцяжына, і ступала ў мае сляды маці грэшных усіх — Жанчына з поўнай чарай жывой вады.

Самотны

Маё шчасце недзе заблукала... Цяжка ўспомніць — ноч была ці дзень, — як мяне самога адшукала, падышла, ў чало пацалавала. Бы жанчыну, я абняў свой цень. Цяжка ўспомніць — ноч была ці дзень, — я адчуў самоты асалоду, хоць за рэчкай — шчасце, я — ля броду... Не пайшоў. Спалохаўся за цень. А самота ў вочы цалавала, быццам парушынкі з воч вымала, ды глядзець за рэчку не давала. Так спазнаў яшчэ адну жанчыну. Цяжка ўспомніць — дзень быў альбо ноч, — цяжка, бо пазбавіўся я воч. А сябры, прыгожыя каханкі, позіркі — пякучыя маланкі, хто з віном, хто з вершамі, ішлі, ды мяне ранейшым не знайшлі... Я хаваў ад іх сляпыя вочы, налівалі, і я піў віно, сам жа, як злачынца, ўсё адно я чакаў сваёй самотнай ночы. Я змярцвеў, хоць чуў вакол прамовы пра каханне, адраджэнне, мову, тосты за Радзіму... Ўсё адно за самоту піў сваё віно. Так спазнаў яшчэ адну Радзіму. Цяжка ўспомніць — ноч была ці дзень, — бо здушыла горла, як камень, мне віно, і верш мой занямеў. Прыгажуні падстаўлялі вусны, я ж у лоб нябожчыц цалаваў, мне яны шапталі: «Парню грустно?..» «Хлопцу сумна...» — я перакладаў. А сябры, нібыта на пахмелле, пакідалі вершыкі свае, і, напэўна, кожны думаў: зелле ад мае самоты мне дае. I тагды я ўзняў сляпыя вочы, каб яны жахнуліся бяльма, беглі ад яго у свет, упрочкі, бо ў вярыгах ісціны няма. I тагды адбіткі сваіх бельмаў я убачыў і на іх вачох. «Парням грустно?..» «Хлопцам сумна вельмі...» — я хацеў сказаць, але не змог, бо чакала за спіной самота і гарлянку раздзіраў камень, бы жанчыну, я абняў свой цень, і прыпаў да зваблівага роту, і здушыў сваёй крывёй самоту... Знікла ноч. Ізноў вярнуўся дзень!

Беларускія Ікары

Срэбны прах, балючы прах на скрылцах, з ранай у патыліцы зямля, да людзей баіцца апусціцца, да людзей баіцца апусціцца, да людзей баіцца апусціцца курапацкіх ластавак сям'я. Прывіды пакут зямных — Ікары, прытуліўшы да грудзей начніц, зазіраюць ластаўкам у твары, зазіраюць ластаўкам у твары, зазіраюць ластаўкам у твары цемраю прастрэленых вачніц. Быццам дзве жабрачыя далоні — неба і зямля, жыццё і скон, а над Светам белы чэрап поўні, а над Светам белы чэрап поўні, а над Светам белы чэрап поўні куляй звоніць — ноч гучыць, як звон: «Ёсць Ікары, ёсць і ў вас сталіца, там Тыран накрыў для вас сталы!..» А з нябёсаў голас: «Лепш разбіцца...» А з нябёсаў голас: «Лепш разбіцца...» А з нябёсаў голас: «Лепш разбіцца аб бетон Урадавай скалы!» Срэбны прах, Купалаў прах на скронях, б'юць падковы ў чэрап, як у звон, топчуць цела чалавека-коні, топчуць цела чалавека-коні, топчуць цела чалавека-коні, з куляй у патыліцы — Зянон...
Скачать книгуЧитать книгу

Предложения

Фэнтези

На страница нашего сайта Fantasy Read FanRead.Ru Вы найдете кучу интересных книг по фэнтези, фантастике и ужасам.

Скачать книгу

Книги собраны из открытых источников
в интернете. Все книги бесплатны! Вы можете скачивать книги только в ознакомительных целях.