Руплівец нашай старасветчыны: Яўстах Тышкевіч

Поделиться книгой

Содержание

Отрывок из книги

Паводле слоў пісьменніка і краязнаўца П. Шпілеўскага, у Лагойску мелася дзвесце карцін італьянскага жывапісу. У хатняй калекцыі знаходзіўся вялікі збор этрускіх вазаў, рэдкіх знаходак з Пампеі і Геркуланума. Захоўвалася тут багатая калекцыя ў 1140 адзінак манет і медалёў. Як пісаў той жа Шпілеўскі, гонарам сямейнага музея з'яўляліся два мініяцюрныя партрэты легендарнага караля Стэфана Баторыя {1} . Былі тут і старадаўнія рукапісы, гістарычныя карты, на якіх можна было адшукаць Барысаўшчыну і Меншчыну са старажытным Лагойскам. У тышкевічаўскім палацы як сяменная рэліквія ганаровае месца займаў крыж, падараваны ў 1514 годзе вялікім князем літоўскім Жыгімонтам II Старым касцёлу ў мястэчку Гайна. У анфіладах хатняй экспазіцыі дэманстравалі Тышкевічы сваім гасцям падарункі і іншых знакамітых асоб даўняй беларускай дзяржавы, асабліва тых, хто воляй лёсу апынуўся ў Лагойску. Акрамя гэтага госці маглі пабачыць старадаўнія кальчугі, латы, шчыты, бердышы, коп'і, мячы {2} . Сярод экспанатаў музея …

Популярные книги

arrow_back_ios