Інтэрв'ю

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 6
Год: 1991

Содержание

Отрывок из книги

— Перш чым пачаць пiсаць, чалавек пачынае чытаць. Цi помнiце першую прачытаную вамі кнiгу? — Шчыра кажучы, першую кнiгу не помню, таксама як i не помню сябе такога, каб не умеў чытаць. Пачаў чытаць у трохгадовым узросце: непрыкметна навучыўся ад старэйшых. Дома была вялiкая бiблiятэка, i я захапляўся мастацкай лiтаратурай, часцей за ўсё не па ўзросце. Пазнаёмiўся паступова з беларускаю, рускаю i ўкраiнскаю лiтаратурамi, пазней — з польскай. — Зразумела ж, як i ва ўсiх, у вас былi любiмыя аўтары, любімыя творы? — Што датычыць любiмых твораў, то iх вось так — раз i назаўсёды — няма. У кожным узросце меў улюбёнцаў i багоў. Чытаю кожнага ў залежнасцi ад настрою. Калi ён светлы — то Пушкiна, гнеўны — ранняга Купалу, Багдановiча, Шаўчэнку, калi настрой фiласофскi i грэблiва непрымiрымы да смуроду i пошласцi — проста хоць на дуэль — Лермантава, Гарэцкага i Льва Талстога, роўны — добрыя гiстарычныя раманы Сянкевiча, лепшыя рэчы Аляксея Талстога. I, прызнаюся, хоць ведаю, што сёй-той скрывiцца, …

Популярные книги

Інтэрв'ю

Поделиться книгой


Notice: Undefined index: book_series in /home/fantasy/fanread/www/templates/fr/tpl/book_view.tpl.php on line 175
arrow_back_ios