Аўтух-дамоўнік

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Аўтух-дамоўнік скачать книгу бесплатно в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Размер шрифта
A   A+   A++
Читать
Cкачать
Аўтух-дамоўнік ( Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч)

У старога Васiля жыў за печкаю дамоўнiк, якi быў падобны на маленькага чалавечка. Нiшто сабе, цiхмяны быў, падлоты вялiкай не рабiў.

Удзень ён цiха спаў на ложку з попелу, а ўначы пачынаў сваю нячутную тупатню па хаце i пiў з сподачка малако, як вожык. Аўтухом клiкалi гэтага дамоўнiка. Спаў ён таксама ўсю зiму, i толькi калi пачынала страляць печка, рассыпаючы вакол залатыя iскрачкi i глытаючы ротам чурак за чураком, выпаўзаў адтуль i сядаў насупраць, саграваючы скалелыя пальцы. Гаспадынi замiнае, тая яго i штурхне iншы раз, але ўзiмку ён ставаў вялым i не крыўдзiўся. Затое ўлетку нават i ўдзень шпацыраваў, спаў мала, i ўжо тады не было ад яго спакою нiкому. Забярэцца на стайню, выцягне стуль Варанога i гарцуе на iм да свiтанку. Ранкам конь увесь у мыле, дрыжыць як асiнавы лiст. А Аўтух забраўся ў пуню на сена, сапе носам — i чхаў на ўсё. Стары Васiль таму сыну, што на стайнi начаваў, аплявух надае: чаму не даглядаў. Вось сын i раззлаваўся на Аўтуха, вырашыўшы яму як-небудзь адплацiць.

Аднойчы бачыць: сядзiць Аўтух на верхняй перакладзiне лесвiцы, якую да плота паставiлi, шчыпле з бузiны чырвоныя гроны i ўплятае са смакам, напiхвае за абедзве шчакi.

Старэйшы сын падкраўся ззаду i адпiхнуў лесвiцу ад яго. Тая ў паветры зрабiла паўкруг. Аўтух наверсе вiсiць, верашчыць, нагамi дрыгае: вельмi спудзiўся.

М-м-мяк-к!

Ляснуўся аб зямлю, лесвiцай яго зверху прыцiснула, варочаецца i крэкча.

А справа была за камянiцаю, вакол дурнап'ян, крапiва проста гаем расце, злосная, як сабака. А Аўтух жа голы, варочаўся, круцiўся, неяк выпаўз — i бегчы, не памятаючы сябе. Бег, бег i знянацку ўскочыў у дзежку з гнаёваю жыжаю для гароду. Выдрапаўся стуль увесь зялёны з галавы да ног. Старэйшы сын за плотам — ну рагатаць. Да таго часу рагатаў, пакуль Аўтух усяго не зразумеў…

Вось увечары гаспадыня прыйшла i калi ўвайшла ў пакой — там ляжаў Аўтух на белых узгалоўях.

Ляжыць, з боку на бок перакочваецца з насалодаю. Як вылез з дзежкi, дык i пайшоў лёг.

Адпомсцiў!

Скачать книгуЧитать книгу

Предложения

Фэнтези

На страница нашего сайта Fantasy Read FanRead.Ru Вы найдете кучу интересных книг по фэнтези, фантастике и ужасам.

Скачать книгу

Книги собраны из открытых источников
в интернете. Все книги бесплатны! Вы можете скачивать книги только в ознакомительных целях.