Званы Віцебска

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч - Званы Віцебска скачать книгу бесплатно в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Размер шрифта
A   A+   A++
Читать
Cкачать
Званы Віцебска ( Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч)

Уладзімір Караткевіч

Званы Віцебска

Хроніка з XVII стагоддзя ў трох дзеях, шасці карцінах

Дзеючыя асобы

Сцяпан Пасіёра – завадатар паўстання 1623 года ў Віцебску.

Марцыян Ропат – цэхавы збраяроў-мечнікаў.

Антоні-Лар Вольха – залатых спраў майстра.

Багуслава (Багуся) Данель – дзяўчына, дачка аднаго з віцабскіх радцаў.

Прузына Трапашкава – яе “мамка”.

Еўга Бабук – былая павітуха, напаўюродка.

Баба Абдзярыха – гандлярка калдунамі.

Навум Воўк

Сымон Неша

Іля – свавольны поп.

Неўсця Ярамяшэвіч-Скверша

Васка Матыс

Янка Гужнішчаў – званар.

Ладысь – аршанец.

Пятро – палачанін.

Васіль – яго сын.

Вінусь – вільнянін.

Зуліся

Вальгіна

Іасафат (Ізахват) Кунцэвіч – уніяцкі арцыбіскуп Полацкі і Віцебскі.

Архідыякан Дарафей – давераная асоба Кунцэвіча.

Леў Сапега – вялікі канцлер Вялікага княства.

Палікар Абрагімовіч – тысячнік, галава біскупскай “гвардыі”.

Станіслаў Касінскі – езуіт, духоўнік Кунцэвіча.

Аляксандр Корвін-Гансеўскі – рэферэндарый і дзяржаўны сакратар Вялікага княства, Веліжскі, Пуньскі, Купінскі і іншы стараста.

Член камісарскага суда.

1-шы вартавы.

2-гі вартавы.

3-ці вартавы.

Мяшчане, гвардзейцы, члены трыбунала, варта, муляры, служкі, кат.

І i ІІ дзеі адбываюцца ў Віцебску ў жніўні – лістападзе 1623 года, ІІІ – у лютым 1624 года, там жа.

Дзея першая

Карціна першая

Цьмяныя контуры дамоў і вежаў. Ляцяць над імі і клубяцца чорныя страшньш хмары. Амаль поўная цемра. Хаос. I з гэтага хаосу – Голас.

Голас. Гэта было роўна 350 год таму. Чалавецтва змучылася ў рэлігійных войнах XVI стагоддзя. Многім людзям здавалася, што нават змрок Сярэднявечча – лепшы, бо ў ім была раўнавага духоўная.

I Рым, папа ўзнамерыліся “даць гэтую раўнавагу, даць спакой душам”. Нават агнём і мячом, не думаючы, ці варта плаціць за парадак гвалтам і разбоем.

На беларускія землі быў дасланы для вайны з ерасямі, увядзення уніі, саюзу з Рымам і знішчэння іншаверцаў – біскуп Іасафат Кунцэвіч.

Хто не згодзен – плаха, хто гаворыць і думае па-свойму – меч. I таму XVII стагоддзе было асабліва страшнае для Беларусі, якая ніколі яшчэ не стаяла так блізка да загібелі.

I ў тым, што так не здарылася, – заслуга і гонар многіх. Але аднымі з першых узнялі свой голас супраць знішчэння і смерці – Віцебскія Званы.

Паступова святлее. Ясны, залаты асенні дзень. Плошча перад царквой Успення маці божай (прачыстай) на Узгорскім пасадзе, пры ўпадзенні Віцьбы ў Дзвіну. Галоўны ўваход у царкву – справа, а перад намі – бакавы. Злева ад царквы, за садам, з якога звісаюць чырвоныя арабіны, – аркады гасцінага двара, далей – сілуэт ратушы, а правей ад аркадаў – задні мур двара арцыбіскупа.

Правей, за плошчаю, халодна сінеюць хвалі Віцьбы і Дзвіны, відаць каменныя,крыху пабітыя часам замкавыя вежы.

На плошчы натоўп. У многіх у руках пучкі каласоў з гронкамі арабіны: прыйшлі свяціць. Ціша і спакой. I раптам гул абураных галасоў.

Галасы. А людзейкі, а добрыя! А што ж гэта робіцца?! Біскупскія людзі нас з каласамі ад царквы гоняць.

Вальгіна. На прачыстую, у імя якой храм! На ўспенне маці божай.

Зуліся. Проста па гарбузах кіямі да крыві б’юць.

Навум Воўк. Здохні, біскуп Іасафат!

Матыс. Здохні, кунцэвічаўскае адроддзе! Не Марына... было... імя тваёй маці, а сука!

Абдзярыха. Антыхрыста спарадзіла!

Зуліся. Не Гаўрыла-шавец яе за падол хапаў, а чорт!

Вальгіна. Божухна! Гэта ж цяпер, якраз перад сяўбою і каласочкі пасвяціць недзе! Не ўзыдуць зярняткі!

Плач.

Гэта ж ён, падла уніцкае, на арабіну, на кроў сына яе, святой вадою пырснуць не хоча.

Зуліся. Бацька ягоны боты псаваў, а гэты псуе душы.

Абдзярыха (накрываючы дзежку з калдунамі). Каб табе, піндзюр, не толькі маіх, на свеце лепшых, калдуноў не паспытаць, каб табе – ніякіх.

Iля. Ідзіце адсюль, людзі, ідзіце да мяне ў шалаш, у Задзвінне. А гэтымі – няхай іхнія ж дзеці ў голад давяцца.

Абдзярыха. Каб табе, гнідзе, у Дзвіне захлынуцца! Каб табе столькі язваў было, як гронак на арабінках гэтых!

Еўга. Язваў, як гронак! Язваў, як гронак! А там яго прыпякуць, прыпякуць! Галава рассядзецца, на азадак будзе падобная!

Ланцуг служак, так званая біскупская “гвардыя”, цясніць народ. Наперадзе тысячнік Палікар Абрагімовіч, здаравенны змрочны грак у варанёных даспехах.

Палікар. Кідай каласы! Кідай арабіну гэтую паганскую!

Зуліся. Палікар Абрагімовіч! Крумкач ты!

Iля. Татарын тваю прабабку таптаў, а і ты – “за хра-ам”.

Вальгіна. Б’юцца! У імя бога б’юць!

I тут на дарозе “гвардыі” паўстае другі ланцуг: Марцыян Ропат, поп Іля, Навум Воўк, Сымон Неша, Неўсця Ярамяшэвіч-Скверша, Васка Матыс, іншыя. Спынілі.

Навум Воўк. Ану, хто супраць бога і Віцебска?!

Неўсця (тысячніку). Адыдзі, галубачка, адыдзі, ластавачка ты наша. Ты што ж гэта віцьбічаў зачапіў? Гэта ты – дарэмна... Ану, гець з дарогі, маць тваю не займаць, бацькі не чапаць!

Матыс. Яно... Што ж гэта... людзі... Яно... хаця і ў скарботным падпіцці, бо – успенне, а... крыўдна...

Неша. Хай скажа Сцяпан Пасіёра! Лепей не скажаш.

Пасіёра. Ціха, людзі. Не трэба пакуль. Час яшчэ не прыйшоў. Патрывайце.

Галасы. Не-не. Сцяпана на рукі!

Сцяпана Пасіёру падымаюць на рукі, даюць яму жардзіну, каб ёю абапіраўся на зямлю. Пасля людзі ставяць яго сабе на плечы.

Зуліся. Бач ты, пышны які! А гожы. Галоўка – проста як макаўка... пустая.

Вальгіна. Ды што ты яго вечна зневажаеш?

Зуліся. А так, балбатун. Адно словы гаворыць.

Скачать книгуЧитать книгу

Предложения

Фэнтези

На страница нашего сайта Fantasy Read FanRead.Ru Вы найдете кучу интересных книг по фэнтези, фантастике и ужасам.

Скачать книгу

Книги собраны из открытых источников
в интернете. Все книги бесплатны! Вы можете скачивать книги только в ознакомительных целях.