Рейтинг книги:
5 из 10

Кацярына

Шевченко Тарас

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Кацярына» автора Шевченко Тарас в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Кацярына», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Кацярына

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 2
Год:

Содержание

Отрывок из книги

ІV Каля гары, над ярам-долам, Як старцы, ўзняўшы сваю голаў, Дубы з гетманшчыны стаяць. Грабелька ў яры, вербы ў рад, Ставок пад крыгаю ў няволі, У ім палонка - ваду браць, Як круг чырвоны чырванее, - З-за хмары сонца ўсплыло; Надзьмуўся вецер, - як павее! Няма нічога, скрозь бялее... Ды толькі ў лесе загуло. Раве, свішча завіруха, Па лесе завыла; Як бы мора, бела поле Снегам закаціла. Выйшаў з хаты карбаўнічы Лесу аглядаці, Ды куды там! Гэткі розрух! Свету не відаці. «Эге, бачу, што за немач! Ліха ж яго з лесам! Пайсці ў хату... Але што там? Ну іх да ста бесаў! Ліхаццё іх разнасіла, Як бы й справу мелі. Глянь, Нічыпар, прыглядзіся! Як жа пабялелі!» «Што, маскалі?.. Дзе маскалі?» «Што ты? Схамяніся!..» «Дзе маскалі, галубочкі?» «Ды вунь, падзівіся!» Паляцела Кацярына, Не ўспела адзецца. «Мабыць, добра Маскоўшчына Ў знакі ёй даецца! Бо ўначы толькі і знае, Што маскаля кліча». Цераз пні, цераз сувеі Ляціць, ледзьве дыша. Босай стала сярод шляху, Махае рукамі. А маскалі ёй насустрач, Як адзін, вярхамі. «Доля ж мая! бяда-гора!» Да іх... Калі гляне - Наперадзе старшы едзе. «Любы мой Іване! Каханае маё сэрца! Дзе ж ты быў падзеўся?» Ды да яго... за страмёны... А ён прыглядзеўся Ды шпорамі каня ў бокі. «Чаго ж ты ўцякаеш? Забыў хіба Кацярыну? Хіба не пазнаеш? Прыглядзіся, мой галубе, На мяне глянь, скемі: Я - Катруся твая люба, Нашто рвеш ты стрэмя?» А ён каня паганяе, Нібы і не бача. «Пачакай жа, мой галубе! Зірні - я не плачу. Непазнаў мяне, Іване? Сэрца, прыглядзіся, Ей жа Богу, я - Катруся!» «Дура, отвяжися! Возьмите прочь безумную!» «Божа мой! Івасю! І ты мяне пакідаеш? А ты ж прысягаўся!» «Возьмите прочь! Что ж вы стали?» «Каго? Мяне ўзяці? За што ж скажы, мой галубе? Каму хочаш даці Сваю Касю, да цябе што Ў садочак хадзіла, Сваю Касю, для цябе што Сына спарадзіла? Мой бацечка, мой браточак! Хоць ты не цурайся! Найміткаю табе стану... З другою кахайся... З цэлым светам... я забуду, Што калісь кахала, Што ад цябе сына мела, Пакрыткаю стала... Пакрыткаю... Які сорам! І за што я гіну? Кінь мяне, забудзь мяне ты, Ды не кідай сына. Не пакінеш?.. Маё сэрца, Пастой! Прашу вельмі!.. Я вынесу табе сына». Выпусціла стрэмя Ды ў хаціну. Бяжыць з хаты, Нясе яму сына. Заплаканы, неспавіты Бедны сіраціна. «Во яно дзе, на, прыгледзься! Дзе ж ты? Захаваўся? Ўцёк!.. няма ўжо!.. Сына, сына Бацька адцураўся! Божа ты мой!.. Мая дзетка! Дзе ж дзецца з табою? Маскалікі! Галубочкі! Вазьміце з сабою; Не цурайцеся, браточкі: Яно сіраціна; Забярыце і аддайце Старшаму за сына. Забярыце!.. Бо пакіну, Як бацька пакінуў, - Бадай яго не кідала Горкая часіна!.. Грэхам цябе на свет Божы Маці спарадзіла; Вырастай жа на смех людзям!» На шлях палажыла. «Заставайся шукаць бацькі, А я ўжо шукала...» Ды ў лес з шляху, як вар'ятка! І следу не стала. Дзіцё плача... Маскалям што? Балазе; мінулі. Яно й добра; ды на ліха Леснікі пачулі. Кася бегае па лесе, Бегае, галосіць, То кляне свайго Івана, То плача, то просіць. Выбягае на ўзлессе; Зірнула навокал Ды ў яр... бяжыць... сярод ставу Стала адзінока. «Прымі, Божа, маю душу, А ты - маё цела!» Бух старчма ў ваду!.. Пад лёдам Глуха забурлела. Чарнабрыва Кацярына Знайшла, што шукала. Дзьмухнуў вецер па-над ставам - І следу не стала. То не вецер, то не буйны, Што дубы ламае; То не гора, не ліхое, Што маці ўмірае; Не сіроткі тыя дзеці, Што мамка ў зямельцы, Слава добрая й магіла Для іх застанецца. Як дакучаць злыя людзі Малой сіраціне, - Вылье слёзы на магілу - Сэрцайка спачыне. А таму якая доля, Доля засталася, Каго бацька і не бачыў, Маці адраклася? Байструку што засталося? Хто з ім загавора? Ні радні той, ні хаціны; Шляхі, пяскі, гора... Панскі тварык, чорны бровы... Нашто? Каб пазналі! Выпесціла, не схавала... Бадай палінялі!

Популярные книги

Кацярына

Поделиться книгой

arrow_back_ios