Рейтинг книги:
5 из 10

Песня аб паходзе Ігаравым

без автора

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Песня аб паходзе Ігаравым» автора без автора в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Песня аб паходзе Ігаравым», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Песня аб паходзе Ігаравым

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 2
Год:

Содержание

Отрывок из книги

VI Во, невясёлая, брацці, гадзіна настала! Сілу пустыня прыкрыла ўжо грознай навалай: Крыўда паўстала у ўнука Дажджбожага сілах, Дзевай яна на Траянаву землю ўступіла, Крыллем лябяжым па моры ўспляснула, a ў Доне Плюскатам спудзіла шчасныя часы ў бяздонні. Князевы споркі — людзям ад паганых загуба; Стаў гаварыць брат да брата ca злосці, нялюба: "Гэта i гэна маё!" Ды пачалі казаці Князі аб малым: "Во гэта вялікае, браце!" А на сябе самі згубства каваці няўстанне... Скрозь жа на Русь набягалі з пабедай пагане. О, як далёка сакол заляцеў ў гэну пору, Птушак пужлівых збіваючы,— к сіняму мору! A ўжо адважнага Ігара войска не ўскрэсіць! Па ім Карына заклікала, гледзя на месяц. Жэля па Рускай зямлі паняслася з трывогай, Смагу наводзячы людзям у полымя рогу. Жоны заплакалі рускія ў жальбах нябылых: "Ўжо нам ні мысляй памысліць мужоў сваіх мілых, A ні падумаці думай, ні вочмі сваімі Ix азіраць на пуховай пасцелі жывымі. Срэбрам i золатам тым пагатове ніколі Нам не пацешыцца ў долі, самотнае долі!" I застагнаў жа, о, брацці, грод Кіеў тугою, А той багаты Чарнігаў — напасцю благою! Журба па Рускай зямлі разлілася разводдзем, Ды пацякла ненасытная жальба ў народзе. А на сябе самі князі загубства кавалі, А тут паганыя самі адны не чакалі, Панаваліўшысь на Рускую землю з пабедай, Дань вымагалі па белцы з двара даўным следам. Тыя бо два Святаславічы, храбрыя воі — Ігар, Ўсяволад, няпраўду збудзілі сабою, Што быў прыспаў іхні бацька, той грозны, вялікі Кіеўскі князь Святаслаў. Ён жа не для прылікі Грозьбаю быў над варожымі сіламі злымі З войскам харобрым сваім i мячамі стальнымі. На Палавецкія землі нагой наступіўшы, Ўзгоры i яры пакуль не стаптаў, стуль не выйшаў. I замуціў там азёры i рэкі ў чаротах, I засушыў там крыніцы i дрыгвы-балоты, A паганага Кабяка з узлучыны морскай, Як бураломнае віхрышча, выхапіў дзёрзка Ад тых палкоў палавецкіх, жалезных, агромных, Ажно зваліўся Кабяк ў Святаслава харомах! Тут венедыйцы i немцы, тут грэкі й маравы Славу вялікую дружна пяюць Святаславу. Ігара каюць, нашто патапіў ён багацце — Ў донні Каялы-ракі палавецкай загаціў,— Золата рускага ўсыпаўшы там вельмі многа. Там жа князь Ігар ссаджаўся з сядла залатога Ды на сядло ўжо нявольніка ціха садзіўся. Ў горадах сцены занылі, шум-гоман спыніўся.

Популярные книги

Песня аб паходзе Ігаравым

Поделиться книгой

arrow_back_ios