Лісце каштанаў

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 15
Год:

Содержание

Отрывок из книги

- Адкуль такі? Нешта мы цябе не бачылі. - Не з Чкалава? Не з яўбаза? - спытаў гожы, - Што такое? - Яўбаз. Яўрэйскі базар... Ясна, не адтуль, - сказаў "мужычок". - Не з Падвальнай? - пытаў Круглая Галава. - Не з Фундуклееўскай? Я гэтыя конікі ведаў, але што зробіш: - Што такое Фундуклееўская? - Ну, цяпер вуліца Леніна. Ведаў я гэтыя конікі: спецыяльна называць вуліцы іхнімі старымі назвамі, каб зведаць, карэнны ты, вышэйшай ты пароды чалавек або так, збоку прыпёку - з дзесятага ветру. Сам колькі разоў так рабіў. А яны, відаць, хацелі выпытаць яшчэ, ці не з другога я канца горада, ці быў тут, калі... - Не з Банкаўскай? А што, на Адольфгітлерштрассе таблічкі паўсюль ужо збілі? - Кіньце, хлопцы, - сказаў Ролік, - ясна, нетутэйшы. Адкуль? - Я з гэтага двара. Хлопцы пераглянуліся. Гэта ўжо была як бы іншая справа. Я нібыта рабіўся прыналежным да іхняга двара, сваім, дваровым. - А-а, новенькі, - сказаў "інтэлігент". Гэта не таго палкоўніка, які тыдзень таму назад прыехаў? - Угм. Пляменнік. - А …

Популярные книги

Лісце каштанаў

Поделиться книгой


Notice: Undefined index: book_series in /home/fantasy/fanread/www/templates/fr/tpl/book_view.tpl.php on line 175
arrow_back_ios