Пінская шляхта

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 4
Год:

Содержание

Отрывок из книги

З’ява VI Марыся і Куторга Куторга (салодка пасміхаючыся, заляцаецца) . Дабрыдзень, панна Мар’яна! Марыся (сарамліва). Дабрыдзень, пан Куторга! Куторга . А як панна Мар’яна прыгожа выглядае, які свежы тварык, моў ружачка толькі што з пучка! З якой нецярпячкай я ждаў шчаслівага моманту, каб пацалаваць беленькую ручку панны. (Падыходзіць з камічнай зграбнасцю і цалуе руку Марысі. Тая, адступіўшы назад, абцірае руку фартушком.) Панна Мар’яна! Вы не чуеце, вы не ведаеце, як я вас крэпка люблю, як па вас ныю. Раманс Рвецца маё сэрца да красненькай розы, Быццам бы пры колах атоса із лозы. Па панне Мар’яне душа ўся сумуе, Быццам бы зязюля жалосна кукуе. Як не бачу панны, жыццё мне - магіла, Галоўцы цяжэнька, уцякае сіла. Ой, высах я, высах, як лапаць у печы! Горка ж мая доля, хто мяне улечы? Як цетраў ў лясочку жалосна балбоча, Так мае сэрцайка да панны сакоча. Hi верашчака, каўбасы дзялянка, - Нішто не смакуе без цябе, каханка! Дам табе зэгар вялікі, як рэпа, Няхай ён пры сэрцы крэпка тваім клепа …

Популярные книги

Пінская шляхта

Поделиться книгой


Notice: Undefined index: book_series in /home/fantasy/fanread/www/templates/fr/tpl/book_view.tpl.php on line 175
arrow_back_ios