Рейтинг книги:
5 из 10

Мая Іліяда

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Мая Іліяда» автора Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Мая Іліяда», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Мая Іліяда

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 13
Год: 1969

Содержание

Отрывок из книги

Крумкачы Стаяў жахлівы позні лістапад. Навекі зніклі лебедзі з каналаў, А з сэрца знікла радасць. І вясна З каханнем і з птушынай прагнай песняй Была далей, чым маладосць мая. Чым горш, тым лепш. Таму я не пайшоў На вуліцы, дзе маладосць спявала, А кінуўся да кручаных завулкаў І заглыбіўся ў іх. Старая Рыга Мяне ўзяла, як змучанага сына. Я ведаў, што яна мяне суцешыць. Калі ж не зможа даць спакой жыцця, Дык дасць спакой хоць небыццём стагоддзяў. І я выходзіў зноў на тыя ж вулкі, І зноў, і зноў. І мне здалося ўрэшце, Як быццам той, што йдзе перада мною, Я сам. Ссутулены. У чорнай шапцы. Што бачу сам сябе я са спіны... Засекі. Склады. Блокі на вяроўках. Маслісты брук. Куродым соцень год На мёртвых дахах. Мордачкі анёлаў З парочнаю усмешкай на парталах, - Ўся тая Рыга, што аж шэсць стагоддзяў Смактала сок з твайго народа, друг. З народа, што уласнымі рукамі Паклаў тут кожны камень. Для чужых... Бляшаны пеўнік копціцца ў дыму Над комінам. Туман (ці, можа, хмары) Абняў за пояс Домскую званіцу, І толькі шпіль узносіцца над ім. І раптам з Домскай вежы проста ў хмары Ўзняліся з хрыплым крыкам крумкачы, Як чорныя крыжы вякоў мінулых; Што год, то крыж. Яны лятуць угору, Вышэй, вышэй. Над шпілем. Над Даўгавай. Над Рыгай, над Лaчплесісам, над краем, Над бедным пеўнікам, што ад трывогі На бронзавым прутку замітусіўся. Знікаюць у тумане крумкачы... Іду далей. І вуліцамі цягне Такім халодным, горкім, страшным дымам, Як быццам там, за рогам гэтай вулкі, На плошчы, зноў святошы паляць латаў. І цень крыжа лягла на твар палонных, На струшчаныя ў бітве іх мячы. О Рыга! Што гэта са мной? Я мару? Нішто. Хіба у сонечнага пеўня Няма мільёнаў дужых абаронцаў? Хіба яны трымаць не могуць зброю? Хіба не тут мой друг? Туманны горад, Ты вылечыў мяне пасля хваробы: Ты скінуў мне цяжар вякоў на плечы, Цяжар забітых, страчаных, палонных, Цяжар паўстанняў, і распраў, і слёз - Пакуль ва ўсёабдымным болю гэтым Не патануў мой непрыкметны боль І я не выпрастаўся. Крумкаччо! Я вас пакіну ў вашых чорных хмарах. Вам хмары, нам - зямля. Яе - не рушце. Кажу апошняе святое слова: Мой меч з мячамі балтаў, з Рыгой, з другам, З усёй латышскай добраю зямлёй. Мой друг, мой брат, Ад гэтых вузкіх вуліц, Што мне далі спакой, і гнеў, і сілу, Іду да новых вуліц. Да цябе. Прыпомні месца, дзе ў тузе і шчасці Узнікла наша вернае сяброўства. Былі там песні, і віно, і смех. І там была яна. Ты памятаеш? Яе згубіўшы, я цябе прыдбаў, Тваё сяброўства і тваю радзіму. Так, шчасце мне, відаць, не задалося. Але пакуль лунаюць крумкачы Над вулкамі заблытанымі Рыгі, Пакуль са мною плачуць вочы друга Над цяжкай стратай - ёсць яшчэ жыццё.

Популярные книги

Мая Іліяда

Поделиться книгой

arrow_back_ios