Рейтинг книги:
5 из 10

Землятрус у Чылі

фон Клейст Генрих

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Землятрус у Чылі» автора фон Клейст Генрих в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Землятрус у Чылі», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Землятрус у Чылі

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 2
Год:

Содержание

Отрывок из книги

Калі яны прачнуліся, сонца ўжо высока стаяла ў небе, і яны заўважылі паблізу шмат сем’яў, якія каля вогнішчаў нешта там, што маглі, спраўлялі сабе на сняданак. Гераніма таксама падумаў, што б там такога наеднага сабраць сваім, калі нейкі малады добра апранены чалавек, з дзіцем на руках, падышоў да Хазэфы і сціпла папытаўся: цi не магла б яна гэтаму беднаму кацянятку, чыя мама там пад дрэвам ляжыць параненая, цыцы даць? Хазэфа крыху сумелася, пазнаўшы ў ім аднаго свайго знаёмага; але як што ён, няправільна зразумеўшы яе збянтэжанасць, сказаў далей: “Ну, хоць на некалькі хвілінак, донна Хазэфа, гэтае дзіця з той самай гадзіны, якая зрабіла ўсіх нас няшчаснымі, божае расінкі на язычок не мела”; а яна сказала: “Я прамаўчала з іншай прычыны, дон Фернанда; гэтым страшным часам ніхто не адмовіцца падзяліцца тым, што ён яшчэ мае”; і ўзяла чужое дзіцятка, перадаўшы сваё на рукі бацьку, і прыклала да грудзей. Дон Фернанда быў вельмі ўдзячны за гэтую даброць і спытаўся: ці не хацелі б яны з ім далучыцца да невялікай іхняй кампаніі, дзе акурат цяпер каля агню збіраецца сціплы сняданак? Хазэфа адказала, што ёй прыемна прыняць такое запрашэнне і, як што і Гераніма не меў чым запярэчыць, паследавала за ім, да ягонай сям’і, дзе з сардэчнай шчырасцю іх сустрэлі дзве швагеркі дона Фернанда, якіх яны ведалі як вельмі дастойных юных дам. Донна Эльвіра, жонка дона Фернанда, якая, цяжка параненая ў ногі, ляжала на зямлі, вельмі прыветліва папрасіла Хазэфу, убачыўшы каля яе грудзей свайго апатуленага хлопчыка, прысесці да сябе. І дон Пэдра, яе свёкар, паранены ў плячо, замілавана кіўнуў ёй галавою. – У грудзях у Гераніма і Хазэфы варухнуліся дзіўнага кшталту думкі. Калі яны бачылі, з якой даверлівасцю і далікатнасцю з імі абыходзяцца, дык не ведалі, што тыя мелі думаць пра мінулае, пра галгофу, пра турму, пра званы; інакш бо ці не саснілі яны ўсё гэта? Здавалася нават, што гасцінныя запрашальцы, з часу страшэннага ўдару стыхіі, які так уразіў іх, разам з тым і памірыў і спрыязніў усіх. У сваіх згадках яны не маглі пайсці далей, як толькі вяртацца да таго моманту. Бадай што, толькі донна Элізабэт, якая са сваёй прыяцелькай была запрошана на ўчарашнюю ранішнюю імпрэзу, але таго запрашэння не прыняла, часта давала спачын сваім замроеным позіркам на Хазэфе; аднак любое ўпамінанне пра якое-колечы новае жахлівае няшчасце, вяртала яе амаль уцеклую ад цяперашняга стану душу назад, да ўчарашняга. Расказвалі, як горад адразу пасля першага наймацнейшага ўструсу напоўніўся жанчынамі, якія скідалі і гінулі на вачах у мужчын; як манахі, з распяццямі ў руках, бегалі і крычалі: канец свету! канец свету!, як адной варце, якой на загад віцэ-караля ачысціць кірху, было адказана: ніякага віцэ-караля Чылі больш няма! І -- што віцэ-кароль у такія страшэнныя хвіліны павінен быў бы дазволіць ставіць шыбеніцы, каб спыніць марадзёрства; і як адзін невінаваты, выратаваны абвалам будынка, неразважліва быў затрыманы і адразу пакараны горлам. Донна Эльвіра, ранамі якое шмат пераймалася Хазэфа, якраз тады, калі найбольш ажыўлена кіпела гаворка, скарысталася нагодай спытацца ў яе: як ёй абышлося ў гэты страхотлівы дзень? І як што Хазэфа, са шчымлівым сэрцам, падала ёй некаторыя асноўныя падрабязнасці з таго, ёй было суцяшэннем убачыць у вачах дамы набеглыя слёзы; донна Эльвіра схапіла яе за руку, паціснула і намякнула ёй, каб памаўчала. Хазэфа адчула сябе як сярод шчаслівых. З пачуццём, якое яна не магла прыглушыць, назвала прабеглы дзень, хай сабе ён і прынёс свету вялікае гора, дабрадзейным, якога такога яшчэ ні разу неба ёй не спасылала. І гэтае дзейства, здавалася, менавіта ў тыя жудасныя хвіліны, калі ўсе на зямлі даброці людскія адыходзяць у нівеч, і ўся прырода пагражае абярнуцца ў пыл, а сам чалавечы дух, як прыгожая кветка, – наадварот, распускаецца. На палях, як сягала вока, тлуміліся людзі самых розных станаў: князі і жабракі, матроны і сялянкі, дзяржаўныя чыноўнікі і падзёншчыкі, кляштарныя мніхі і кляштарныя мнішкі; узаемныя спачуванні, з усіх бакоў ласкавая дапамога тым, што каму для захавання жыцця наразілася выратаваць, ахвочая падтрымка, нібыта агульнае няшчасце і ўсё, што яго ўнікла, магло з’яднаць у адну сям’ю. Замест пустой балбатні, на якую звычайна свет за чайнымі сталамі мае ўдосталь усякай сыравіны, цяпер расказвалі прыклады неверагодных учынкаў. Людзі, якія звычайна ў кампаніях мала чаго значылі, цяпер выяўлялі ў сабе веліч рымлянаў, маса прыкладаў бясстрашнасці, радаснай пагарды да небяспекі, самаадданасці і боскай ахвярнасці, неўтаймавальнай гатовасці да дабравольнага сыходу з жыцця, нібыта яно падобнае да нікчэмнага майна, якое можна прыдбаць нанава сваёй далейшай рупнасцю. Так, як што не было аднаго, для каго не адбылося б у гэты дзень чагосьці кранальнага, альбо хто б сам у гэты дзень самохаць не ўчыніў нічога высакародна годнаснага, дык боль быў у грудзях у кожнага чалавека перамешаны з такой салодкай ахвотай хацімай душы, што, як яна лічыла, не паддавалася выяўленню, ці тое сума агульнай дабрашчаснасці не павялічылася з аднаго боку настолькі ж сама, наколькі яна з другога боку паменшылася. Гераніма пасля таго, як яны абое ад гэтых маўклівых назіранняў стаміліся, ўзяў Хазэфу пад руку і з невыказна цёплай пяшчотай павёў яе ў засень дрэў гранатавага гаю. Ён сказаў ёй, што пры такой настраёвасці ў людскіх помыслах і перамене адносінаў сваё рашэнне адплыць у Еўропу ён адмяняе; што перад віцэ-каралём заўсёды паказваў сябе памяркоўна, а ў разе, калі той яшчэ жывы, адважыўся б і ўкленчыць, што мае надзею (пры гэтым ён пацалаваў яе) застацца з ёю ў Чылі. Хазэфа адказала, што такія подумкі набягалі і ёй на мыслі; што і яна, калі толькі яе бацька ацалеў, больш не вагацьмецца памірыцца з ім; але што яна, замест каб кленчыць, лепш выправілася б у Ля-Кансэпсьён, а ўжо адтуль пісьмова параіла б зладзіць прымірэнчы акт з віцэ-каралём, бо там у кожным разе гэта было б у партовым горадзе, а на лепшае, калі б той акт набыў яшчэ і спрыяльны паварот, можна было б лёгка зноў вярнуцца ў Сант-Яга. Пасля кароткай развагі, Гераніма ухваліў разумнасць такой меры, ён яшчэ крыху павадзіў яе па лясных сцежках, перабіраючы ў думках самыя светлыя моманты будучыні, і вярнуўся з ёю да кампаніі.

Популярные книги

arrow_back_ios