Рейтинг книги:
5 из 10

Сымон-музыка

Колас Якуб Михайлович

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Сымон-музыка» автора Колас Якуб Михайлович в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Сымон-музыка», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Сымон-музыка

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 15
Год: 1990

Содержание

Отрывок из книги

III Непрыхільны, як сіротка, Не прыласканы нікім, Ведаў хлопчык, як салодка Жыць вось так, сабой самім. На Сымонку даўно ў хаце Ўсе махнулі ўжо рукой. Не радзіцца б лепш дзіцяці З такой чуткаю душой У куточках, дзе спрадвеку Беднасць лютая гняце. Цяжка жыць у цемнаце, У знявазе чорнай, здзеку, Дзе адбітак свой з-за хлеба Накладае талака, Дзе так пільна праца трэба, Плечы моцныя, рука, Дзе рот лішні на прымеце, I так топчацца сям’ёй, — Лепш бы там не жыць на свеце Дзеткам з чуткаю душой! I Сымонка чуў і бачыў, Як крыўляліся дзядзькі, Ведаў, што ў сям’і ён значыў; Нават родныя бацькі Папракалі сына хлебам Пры абедзе за сталом. Ён — завала, ён — нязгрэба, Ён радзіўся гультаём! Горка стане бедачыне, Не прыхіліцца нідзе, Тады толькі жаль астыне, Як пажаліцца дудзе. На прыволлі, сеўшы ў полі, Смутна стане хлопчык граць; Льюцца, таюць зыкі болю, Аж калоцяцца, дрыжаць Ды заплачуць, затрасуцца, Капнуць дробнымі слязьмі, То ўгару яны памкнуцца, То зноў нікнуць па зямлі I жалобна заміраюць Немай жальбаю глушы, То зноў ціха зачыняюць Гоман сэрца і душы. — Ось, глядзіце, здольна грае, Як дудар той запраўскі! Так, галубкі, выцінае, Што рве сэрца на кускі. — Смутак жнеек тых апране, Разагнуцца і стаяць, Як Сымон на дудцы стане Жальбу сэрца выяўляць, — Так жа грае ён прыгожа, Серп застыне ў іх руках I павісне жменька збожжа На разогнутых плячах. Але дудка замірае, Як бы той дзявочы ўздых, I паволі заціхае У прасторах дзесь пустых. Граў Сымонка, а дзед слухаў I ківаў у тахт яму, Як бы ён з вялікай скрухай Думаў нейкую думу. — Добра граеш, хвацка граеш! — Дзед, ачнуўшыся, казаў: — I вялікі талент маеш!.. Я, брат, зразу адгадаў, Што музыкам ты радзіўся… Малайчына ты, Сымон! Адно б толькі не пабіўся I ты сам, як той твой звон. — Здрыгануўся хлопчык злёгку, К дзеду ціснецца бачком, Такі шчупленькі ён, крохкі, Вочкі ж бліскаюць агнём. I хлапчынка не стрымаўся: — Не, дзед, будзеш рагатаць… Я даўно, дзядок, збіраўся Дзеду нештачка сказаць, Ды ніяк не прыбяруся, Не асмелюся ніяк — Смеху дзедава баюся! — Эх, Сымон! ото дзівак! Праўда: молада-зялёна!.. Ах, каб ты здаровы рос! — Да сябе ўзяў дзед Сымона, За плячук яго патрос. — Ну, расказвай! кажы смела, Мой музыка малады: Што ў цябе там зноў наспела? Можа песня для дуды? — Вось што ўперад я спытаю: Дзед! Ці чуе зямля боль, Як па ёй саха крывая Робіць боразны і роль? Як зямельку конік топча, Ці баліць ёй? ці чутно? — Мудра ты пытаеш, хлопча, — Проста слухаць мне дзіўно! Не, не чуе, бо не жыва: Хіба можа чуць пясок? Заўсягды зямля маўкліва: Як ні бі яе — маўчок! — Змоўк Сымонка і прыгнуўся, Цень задумы на ім лёг; Ён у думках зноў замкнуўся Ды скуб траўку каля ног. — Не, дзядок: а мне здаецца, Што яна такі жыва, Бо адкуль усё бярэцца: Краскі, дзерава, трава? Ўсё з зямелькі, дзедка мілы! Хто ж іх корміць, дарагі? Хто дае ім моцы, сілы? Як, з чаго растуць лугі? I чаго зямля так сумна Познай восенню, зімой? I чаму прыветна, шумна I так весела вясной? Бо яна, відаць, штось знае, Бо яна жыве, дзядок. Ўсё жыве і душу мае: Краска, дрэва і жучок… — Хто ж яго, Сымонка, знае, I не нам судзіць аб тым: Гэта справа — патайная, Не мне розумам дурным Гэты белы свет тлумачыць, Бо хто ж я? сляпы мужык! Мо твой розум далей бачыць, Мо ты ў праўду глыбей ўнік, А стары ўжо, бач, дурнее, Як за семдзесят залез. — Ты зірні, дзед, унь чарнее, — Паказаў хлапчук на лес, — Пара хвоек так прыгожа, — Ты прыгледзься добра к ім… Ці не праўда, як не схожа Адно дзерава з другім? Тая хвоя, што пры полі, Бач, стаіць як важны пан, Разгарнуўшы на прыволлі Свае лапы, бы каптан; А другая, небарака, Пахілілася наніз, Стан пагнуўся, як кульбака, I верх жудасна абвіс. А чаму? У іх дзве долі — Лёс няроўнага жыцця… — Ну, Сымон: не чуў ніколі, Каб тваіх гадкоў дзіця Ды так мудра разважала, Толькі ведаеш, браток: Мне здаецца ўсё, што мала Пажывеш ты, галубок, Бо не любяць свет і людзі, Каб іх тайнасці пазнаць, Каб заглянуць у іх грудзі I зняць тайнасці пячаць… Ну, а што ж ты мне, старому, Думаў, хлопчыку, сказаць? — Тое, дзедку, што нікому — Табе толькі можна знаць. — Дзякуй, хлопча, за увагу, Надта рады, мой каток! Сядзь бліжэй, а я прылягу, Бо штось ные трохі бок… Эхе-хе, брат! адспявана Мая песня, дый пара — Ўсё нутро ўжо папсавана, Чуць трымаецца кара. — Застагнаў дзед, кладучыся, Лёг, шчаку рукой падпёр. — Смерць падходзіць, крадучыся, Як да стада воўк з-за гор… Ты, Сымон, баішся смерці? — Не!.. сапраўды гавару: Я б хацеў скарэй памерці, — Дзед, памрэш, і я памру. — Жыць табе, мой хлопча, трэба: Ты малы яшчэ, дзіця: Расквітнее твая глеба, Прыйдзе час твайго жыцця… Уміраць хоча! старэча!.. Смейся з гэтай гаманы!.. — Ды ў той момант дзесь далеча Ціха бомкнулі званы I між імі звон пабіты, Той надтрэснуты, стары; Зыкі, смуткам апавіты, Млеюць жаласна ў бары. — Вось цікава: аб тым звоне Я й хацеў апавядаць. — Ну, кажы, кажы, Сымоне, Бо цікава гэта знаць.

Популярные книги

arrow_back_ios