Рейтинг книги:
5 из 10

Здрадлівая жонка

Камю Альбер

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Здрадлівая жонка» автора Камю Альбер в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Здрадлівая жонка», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Здрадлівая жонка

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 4
Год:

Содержание

Отрывок из книги

У салоне панавала поўная цішыня. Пасажыры, угнуўшы галовы, нібыта прыслухоўваліся да голасу ветру, выпушчанага на волю пасярод гэтых бясконцых пляскатых узгор'яў. Жанін раптам са здзіўленнем заўважыла, што вакол не відаць амаль ніякага багажу На чыгуначнай станцыі шафёр закінуў на дах іхні куфар і некалькі скруткаў тканіны. А ўсярэдзіне на багажных сетках ляжалі толькі пляскатыя паўпустыя кашы ды вузлаватыя палкі. Відаць, гэтыя жыхары поўдня вандруюць улегцы. Тым часам шафёр, з ранейшым засяроджаным выглядам, ужо ўскочыў у аўтобус. Толькі яго вочы смяяліся над павязкай з тонкага вэлюму, якой ён таксама абкруціў твар. Абвясціўшы, што яны зараз паедуць, ён зачыніў дзверы. Вецер аціх, і адразу выразна пачуўся пясчаны дождж, які сыпаў у шыбы. Матор чхнуў і захлынуўся. Але пасля доўгіх упрошванняў стартэр нарэшце завёўся, і шафёр прымусіў яго некалькі разоў зараўці, ціскаючы на газ. Рэзкім штуршком машына кранулася з месца. 3 нерухомай масы ўкручаных у лахманы пастухоў узнялася рука і растала ў смузе недзе ззаду. Аўтобус амаль адразу заскакаў на калдабанах дарогі, якая прыкметна пагоршылася. Арабы безупынна калываліся ад трасяніны. Жанін пачала ўжо адчуваць, як яе адольвае сон, калі раптам перад ёй узнікла жоўтая скрынка з жавальнымі пласцінкамі з пальмавай смолкі. Салдат-шакал ёй усміхаўся. Яна нерашуча пачаставалася і падзякавала. Шакал схаваў скрынку ў кішэні і адразу нібыта праглынуў усмешку. Цяпер ён ізноў глядзеў перад сабой на дарогу. Жанін павярнулася да Марсэля, але ўбачыла толькі яго салідны карак. Ён узіраўся скрозь шыбу ў згусцелы туман, што ўздымаўся над рухомымі гурбамі пясчанага пылу.

Популярные книги

Здрадлівая жонка

Поделиться книгой

arrow_back_ios